Альфонса Тафт
| Альфонса Тафт | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| англ.: Alphonso Taft | |||||||
| | |||||||
|
|||||||
| Прэзідэнт | Уліс Грант | ||||||
| Папярэднік | Уільям Белкнап | ||||||
| Пераемнік | Джэймс Кэмеран | ||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
5 лістапада 1810[1][2] |
||||||
| Смерць |
21 мая 1891[1][2] (80 гадоў) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Taft family[d] | ||||||
| Бацька | Peter Rawson Taft[d] | ||||||
| Маці | Sylvia Howard[d][4] | ||||||
| Жонка | Louise Taft[d] | ||||||
| Дзеці | Charles Phelps Taft[d], Уільям Говард Тафт, Henry Waters Taft[d], Гарацый Датан Тафт[d], Peter Rawson Taft[d][5], Samuel Davenport Taft[d][5] і Frances Louise Taft[d][5] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя | |||||||
| Член у | |||||||
| Адукацыя |
|
||||||
| Месца працы | |||||||
| Аўтограф |
|
||||||
Альфонса Тафт (англ.: Alphonso Taft; 5 лістапада 1810 — 21 мая 1891) — амерыканскі дзяржаўны дзеяч, ваенны міністр ЗША (1876), генеральны пракурор ЗША (1876—1877), бацька 27-га прэзідэнта ЗША Уільяма Говарда Тафта.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Тоуншэндзе (штат Вермонт). Скончыў у 1833 годзе Ельскі каледж, дзе са сваім аднакурснікам Уільямам Хантынгтанам Расэлам арганізаваў тайнае таварыства Чэрап і косці. У 1835—1837 гадах быў настаўнікам у Ельскім універсітэце. Скончыў Школу права Ельскага ўніверсітэта. У 1838 годзе прыняты ў калегію адвакатаў у штаце Канектыкут. У 1839 годзе пераязджае ў Цынцынаці (штат Агая). Быў членам гарадскога савета Цынцынаці, членам апякунскіх саветаў універсітэта Цынцынаці і Ельскага ўніверсітэта.
У 1866—1872 гадах быў членам Вярхоўнага суда Цынцынаці, пасля займаўся адвакацкай практыкай. У перыяд прэзідэнцтва Уліса Гранта уваходзіў ва ўрад. У 1876 годзе быў ваенным міністрам ЗША, у 1876—1877 гадах — генеральным пракурорам ЗША.
У 1879 годзе ўдзельнічаў у выбарах на пасаду губернатара штата Агая, але прайграў Чарлзу Фостэру.
У 1880-х гадах знаходзіўся на дыпламатычнай службе. У 1882—1884 гадах быў паслом ЗША ў Аўстра-Венгрыі, у 1884—1885 гадах паслом ЗША ў Расіі.
Зноскі
- 1 2 Alphonso Taft // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Alphonso Taft // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Find a Grave — 1996.
- ↑ Pas L. v. Genealogics — 2003.
- 1 2 3 Lundy D. R. The Peerage
