Джэф Сешнс
| Джэф Сешнс | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| англ.: Jeff Sessions | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Пераемнік | William H. Pryor, Jr.[d] | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Dana Boente[d] | ||||||
| Пераемнік | Matthew Whitaker[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Howell Heflin[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
| Пераемнік | Luther Strange[d] | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
24 снежня 1946[1][2] (79 гадоў) |
||||||
| Імя пры нараджэнні | англ.: Jefferson Beauregard Sessions | ||||||
| Жонка | Мэры Блэкшыр[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | метадызм[d][4] | ||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Род войскаў | Армія ЗША і United States Army Reserve[d][3] | ||||||
| Званне | капітан[3] | ||||||
| Узнагароды | |||||||
| Сайт | jeffsessions.com | ||||||
Джэферсан Барэгард (Джэф) Сешнс III (англ.: Jefferson Beauregard "Jeff" Sessions III; нар. 24 снежня 1946, Селма, Алабама) — амерыканскі палітык-рэспубліканец, 84-ы Генеральны пракурор ЗША (9 лютага 2017 года — 7 лістапада 2018 года). Малодшы сенатар ЗША ад штата Алабама (1997—2017).
У 2007 годзе паводле рэйтынгу National Journal Сешнс увайшоў у пяцёрку самых кансерватыўных сенатараў.
У 1977 годзе пераехаў у Мабіл. З’яўляўся федэральным пракурорам (1981—1993) і генеральным пракурорам штата (1995—1997).
18 лістапада 2016 года абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прапанаваў Джэфу Сешнсу заняць пасаду Генеральнага пракурора ЗША. 8 лютага 2017 года зацверджаны на пасадзе Сенатам ЗША.
9 лютага 2017 года, пасля доўгіх слуханняў і дэбатаў у Сенаце і зацвярджэння на пасадзе, быў прыведзены да прысягі ў Авальным Кабінеце. У той жа дзень у яго прысутнасці прэзідэнт Трамп падпісаў тры выканаўчыя ўказы аб барацьбе са злачыннасцю ў Злучаных Штатах.
У сакавіку 2017 года Сешнс афіцыйна ўзяў самаадвод ад расследавання любых спраў, звязаных з абвінавачаннем Расіі ва ўмяшанні ў амерыканскія выбары.
7 лістапада 2018 года, на наступны дзень пасля «прамежкавых выбараў», Сешнс пайшоў у адстаўку па просьбе прэзідэнта Трампа. Прычынай адстаўкі стала адмова Сешнса ад нагляду за расследаваннем спецпракурора Роберта Мюлера адносна ўмяшання Расіі ў прэзідэнцкія выбары ЗША 2016 года.
Зноскі
- ↑ McNamee G. L. Jeff Sessions // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Jeff Sessions // GeneaStar
- 1 2 3 4 http://bioguide.congress.gov/scripts/biodisplay.pl?index=S001141
- ↑ https://github.com/unitedstates/congress-legislators
