Аднагадовыя паўпаразітычныя травяністыя расліны. Сцябло прамастаячае, простае або разгалінаванае. Каранёвая сістэма развіта слаба. На каранях маюцца гаўсторыі. Лісце супраціўнае, суцэльнае, з кароткімі зубчыкамі па краі. Зрэдку верхняе лісце з суцэльным краем. Кветкі дробныя, двухполыя. Колер кветак ружовы або чырвоны. Кветкі знаходзяцца ў пазухах прыкветных лістоў і сабраныя ў гронкападобныя або коласападобныясуквецці. Плод — каробачка.