Дзятлавічы (Ваўкавыскі раён)
Выгляд
Вёска
Дзятлавічы
| ||||||||||||||||||||||
Дзя́тлавічы[1] (трансліт.: Dziatlavičy, руск.: Дятловичи) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Роскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1796 г. фальварак і вёска належалі Якіму Калантаю, ваўкавыскаму земскаму суддзі. У 1836 г. дзяржаўная вёска, 39 двароў, 116 жыхароў, уніяцкая царква. У 1914 г. 25 двароў, 177 жыхароў.
У 1954—1961 гадах цэнтр Дзятлавіцкага сельсавета, з 2 снежня 1961 года ў складзе Воўпаўскага сельсавета[2].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]На 01.01.2004 г. 37 двароў, 67 жыхароў.
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Крама, царква.
Памятныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Мікалаеўская царква 1870 г.
- Брацкая магіла савецкіх воінаў. Пахаваны 7 савецкіх воінаў, якія загінулі ў чэрвені 1941 г.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзятлавічы (Ваўкавыскі раён)
- Дзятлавічы (Ваўкавыскі раён) на сайце Глобус Беларусі (руск.)