Дні еўрапейскай спадчыны
Дні еўрапейскай спадчыны былі арганізаваны па ініцыятыве Савета Еўропы. Іх галоўная мэта — павялічыць значэнне культурнай спадчыны для насельніцтва Еўропы, а таксама зацікавіць людзей ў захаванні гістарычнай спадчыны. Для гэтага раней малавядомыя ў Еўропе помнікі культурнай спадчыны зрабілі даступнымі для грамадскасці, а таксама прапануюць адмысловыя туры ў гэтыя месцы. Каардынацыя праекта праходзіць пад кіраўніцтвам «Фонду караля Бодуэна» ў Бруселі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пад слоганам «Удыхніце новае жыццё ў культурную спадчыну — Faire passer sur le patrimoine le souffle de la vie» французскі міністр культуры Жак Ланг ў 1984 годзе ўпершыню ў гісторыі Францыі ініцыяваў «Дзень адчыненых помнікаў» (Journées Portes ouvertes monuments historiques). Гэтае мерапрыемства задумвалася як эксперымент, аднак, знайшло такі водгук, што годам пазней, у рамках канферэнцыі Еўрапейскага саюза па абароне архітэктурнай спадчыны ў Еўропе, якая праходзіла ў Гранаде ў кастрычніку 1985 года, быў складзены і падпісаны дагавор. Мэтай рэзалюцыі было паказаць каштоўнасць культурнай спадчыны грамадскасці. У 1992 годзе Савет Еўропы стварыў офіс інфармацыі і камунікацыі.
У 1999 годзе ў дадзенай ініцыятыве прымалі ўдзел 46 краін. Менавіта ў гэтым годзе яна атрымала сваю цяперашнюю назву «Дні еўрапейскай спадчыны» (Journées européennes du Patrimoine / European Heritage Days (EHD)).
Увесь верасень у розных краінах з рознай працягласцю і з рознымі тэмамі праходзяць разнастайныя мерапрыемствы, галоўнай мэтай якіх з’яўляецца павышэнне дасведчанасці аб багацці і разнастайнасці культурнай спадчыны.
Агульныя прынцыпы
[правіць | правіць зыходнік]Усе мерапрыемствы павінны праходзіць у краінах па агульных прынцыпах. А менавіта:
- Дні еўрапейскай спадчыны праходзяць у выходныя верасня
- Перавага аддаецца наведванню будынкаў, якія звычайна недаступны для грамадскасці
- Для будынкаў, якія звычайна адкрыты для наведвання, павінны быць падрыхтаваны спецыяльныя туры, выставы, канцэрты ці шоў.
- Наведванне помнікаў, калі гэта магчыма, павінна быць бясплатным.
- Асаблівая ўвага павінна быць нададзена прыцягненню моладзі і дзецям школьнага ўзросту.
- Паўсюдна выкарыстоўваецца назва «Дні еўрапейскай спадчыны».
- А таксама лагатып і рэклама.
Дні еўрапейскай спадчыны ў Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]Рэспубліка Беларусь падпісала Еўрапейскую культурную канвенцыю 18 кастрычніка 1993 годзе і стала актыўнай удзельніцай Дзён Еўрапейскай спадчыны.
- 26-27 верасня 2013 года — на тэму «Нематэрыяльная гісторыка-культурная спадчына: ахова, супрацоўніцтва, пераемнасць»[1]
- 30 верасня — 2 кастрычніка 2016 года — тэма «Спадчына і веды»[2]
Назва «Дні еўрапейскай спадчыны» ў розных краінах
[правіць | правіць зыходнік]- Аўстрыя: Tag des Denkmals
- Нідэрланды: Nationale Monumenten Estafette
- Германія: Tag des offenen Denkmals
- Латвія: Eiropas kultūras mantojuma dienas
- Славакія: Dni európskeho kultúrneho dedičstva
- Францыя: Journées Européennes du Patrimoine
- Чэхія: Dny evropského dědictví
- Шатландыя: Doors Open Days
- Швейцарыя: Europäischer Tag des Denkmals