Дом па Інтэрнацыянальнай вуліцы, 23 (Мінск)
Славутасць | |
Дом па Інтэрнацыянальнай вуліцы, 23 | |
---|---|
![]() | |
53°54′14″ пн. ш. 27°33′32″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | |
Дата пабудовы | XIX ст. |
Статус |
![]() |
![]() |
Дом па вуліцы Інтэрнацыянальнай, 23 — будынак у Мінску, размешчаны ў Верхнім Горадзе. Пабудаваны ў другой палове XIX стагоддзя з цэглы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/70/Miensk%2C_Va%C5%82ockaja%2C_Hiejdukievi%C4%8D._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%92%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F%2C_%D0%93%D0%B5%D0%B9%D0%B4%D1%83%D0%BA%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87_%281893%29.jpg/220px-Miensk%2C_Va%C5%82ockaja%2C_Hiejdukievi%C4%8D._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%92%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F%2C_%D0%93%D0%B5%D0%B9%D0%B4%D1%83%D0%BA%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87_%281893%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bd/Miensk%2C_Va%C5%82ockaja%2C_Hiejdukievi%C4%8D._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%92%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F%2C_%D0%93%D0%B5%D0%B9%D0%B4%D1%83%D0%BA%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87_%281893%29_%282%29.jpg/220px-Miensk%2C_Va%C5%82ockaja%2C_Hiejdukievi%C4%8D._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%92%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F%2C_%D0%93%D0%B5%D0%B9%D0%B4%D1%83%D0%BA%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87_%281893%29_%282%29.jpg)
Пабудаваны ў другой палове ХІХ стагоддзя Міхаілам Карказевічам, як 2-павярховы корпус дома, які размяшчаўся на рагу Валоцкай і Дамініканскай. Меў дзве праязныя аркі. У 1882 годзе пасля смерці Міхаіла Карказевіча ўся яго маёмасць перайшла да яго нашчадкаў. З гэтага часу і да пачатку ХХ стагоддзя архітэктурнае аблічча будынкаў і іх планіроўка амаль не змянілася, праводзіліся толькі розныя рамонтныя работы[1].
У канцы ХІХ стагоддзя ўладальнікам комплексу сталі Маісей Заблудоўскі і Леон Фрэнкель. У 2-павярховым корпусе па вуліцы Хрышчэнскай былі толькі жылыя пакоі. Фрэнкелі валодалі гэтымі будынкамі да 1920 года[1].
Да канца ХХ стагоддзя комплекс будынкаў выкарыстоўваўся пад жылыя кватэры[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/83/%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA._%D0%92%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%86%D0%BD%D1%82%D1%8D%D1%80%D0%BD%D0%B0%D1%86%D1%8B%D1%8F%D0%BD%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%B0%D1%8F%2C_21%2C_23.jpg/220px-%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA._%D0%92%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%86%D0%BD%D1%82%D1%8D%D1%80%D0%BD%D0%B0%D1%86%D1%8B%D1%8F%D0%BD%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%B0%D1%8F%2C_21%2C_23.jpg)
Двухпавярховы, у плане выцягнуты прамавугольнік, накрыты двухсхільным дахам. Плоскасць галоўнага фасада падзелена па гарызанталі карнізам. Аконныя праёмы прамавугольныя, на 2-м паверсе апрацаваны ліштвамі і сандрыкамі. Несіметрычна па першым паверсе размешчаны лучковыя арачныя праезды з крыжовымі скляпеннямі. На другім паверсе два балконы з ажурнай агароджай[2].
Зноскі
- ↑ а б в ДОМ МАНЮШКІ
- ↑ 81. Забудова вуліцы Інтэрнацыянальнай // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- 81. Забудова вуліцы Інтэрнацыянальнай // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом па Інтэрнацыянальнай вуліцы, 23 (Мінск)
- ДОМ МАНЮШКІ