Дымніца лекавая[3][4][5][6], Заячча рута[7] (Fumária officinális) — кветкавая расліна; від роду Дымніца (Fumaria) сямейства Макавыя (Papaveraceae), часам вылучаюць у асобнае сямейства Дымніцавыя.
Аднагадовая, зрэдку двугадовая голая расліна вышынёй 20—30 см, пакрытая шаравата-зялёным васковым налётам. Сцябло ўзыходзячае або прамастойнае, разгалінаванае. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла, шызае, нібы дымчатае. Кветкі ружова-фіялетавыя, няправільнай формы, 7—9 мм даўжынёй. Квітнее з чэрвеня па кастрычнік. Плод — прыціснута-круглявы сухі арэшак зялёнага колеру.
↑Напісанне Дымніца лекавая у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. — Мн., 1998 — С. 283.
↑Назва Дымніца лекавая згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
↑Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. — Мн.: Наука и техника, 1974. — 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
↑З. Верас Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924.