Перайсці да зместу

Дэніс Мітчысан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дэніс Мітчысан
Дата нараджэння 6 верасня 1919(1919-09-06)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 ліпеня 2018(2018-07-02) (98 гадоў)
Бацька Dick Mitchison, Baron Mitchison[d][2][3]
Маці Наомі Мітчысан[2][3]
Жонка Honora Carlin[d][3] і Ruth Sylvia Gill[d][3][4]
Дзеці Graeme Mitchison[d][2]
Род дзейнасці мікрабіёлаг
Альма-матар
Узнагароды
кавалер ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Дэніс Энтані «Дэні» Мітчысан CMG  (руск.) (англ.: Denis Mitchison; 6 верасня 1919 — 2 ліпеня 2018) — брытанскі бактэрыёлаг[5][6].

Мітчысан нарадзіўся ў 1919 годзе ў сям’і лейбарыста Дзіка Мітчынсана  (англ.) і яго жонкі, пісьменніцы Наомі (народжанай Мітчысан). Яго дзядзькам быў біёлаг Д. Б. С. Холдэйн  (руск.), а дзедам - фізіёлаг Джон Скот Холдэйн  (руск.). Яго малодшыя браты — заолагі Эўрыян Мітчысан  (руск.) і Мёрдак Мітчысан  (англ.).

У 1954 годзе маці Дэніса Мітчысана напісала фэнтэзійную кнігу «Грэм і дракон», у якой галоўны герой — гэта яе ўнук, сын Дэніса Грэм Мітчысан.

Ён закончыў Драган-скул  (англ.) ў Оксфардзе і Эбатшолм-скул  (англ.), а потым паступіў у Трыніці-каледж, дзе вывучаў прыродазнаўчыя навукі. Затым ён змяніў кірунак да медыцыны, выпусціўся з універсітэцкага каледжа ў 1943 годзе і атрымаў паслядыпломную падрыхтоўку ў паталогіі.

Шпіталь Бромптан

[правіць | правіць зыходнік]

Яго першая праца ў паталогіі была ў шпіталі Бромптан падчас першых клінічных выпрабаванняў з рандамізаваным удзелам такіх рэжымаў лячэння лёгачнага туберкулёзу (ТБ), як ужыванне стрэптаміцыну  (руск.) або толькі выкарыстанне пасцельнага рэжыму  (англ.).

Савет медыцынскіх даследаванняў

[правіць | правіць зыходнік]

Мітчысан захаваў пажыццёвую цікавасць у лячэнні туберкулёзу, прымаючы ўдзел у клінічных даследаваннях, арганізаваных  навукова-даследчым падраздзяленнем па туберкулёзу Савета медыцынскіх даследаванняў  (англ.) (MRC TRU), якое ўзначальваў Філіп Д'Арсі Харт  (англ.).

З улікам вырашальнага значэння лекавай устойлівасці мікабактэрый туберкулёзу ў лячэнні, ён быў прызначаны ў 1964 годзе дырэктарам новага падраздзялення па лекавай устойлівасці туберкулёзу Савету медыцынскіх даследаванняў (пазней назва змянілася на Падраздзяленне лабараторных даследаванняў туберкулёзу) у Каралеўскай медыцынскай школе паслядыпломнай адукацыі  (руск.). Затым ён працаваў у цесным супрацоўніцтве з доктарам Хартам ў MRC TRU, а пазней з Уолесам Фоксам (англ.: Wallace Fox), дырэктарам Навукова-даследчай групы туберкулёзу і грудных захворванняў Савету медыцынскіх даследаванняў над распрацоўкай эфектыўнага лячэння туберкулёзу лёгкіх па цане дастаткова нізкай, каб быць даступнай у краінах, якія развіваюцца.

У рамках гэтай працы прымаў удзел у шэрагу клінічных выпрабаванняў у Вялікабрытаніі і ў вялікай колькасці ва Усходняй Афрыцы, Індыі, Ганконгу, Сінгапуры і Чэхаславакіі. Гэтая праца прайшла праз два этапы; на першым даследчыкі сутыкнуліся з праблемай лекава-ўстойлівых мікабактэрый туберкулёзу, якая была вырашана пры выкарыстанні схем, што ўключаюць 2, 3 ці 4 розных процітуберкулёзных прэпарата  (руск.). На другім этапе, пачынаючы з публікацыі ў 1970 годзе, разабраліся з ўкарачэннем перыяду лячэння ад па меншай меры 12 месяцаў да 6 месяцаў пры выкарыстанні рыфампіцыну  (руск.) і піразінаміду ў так званых «кароткіх» схемах. Гэтыя схемы хіміятэрапіі з’яўляюцца асновай бягучай стандартнай тэрапіі  (руск.) за 2 месяцы 4 прэпаратамі (рыфампіцын, ізаніязід  (руск.), піразінамід і этамбутол), а затым 4 месяцы рыфампіцын і ізаніязід.

Ён заснаваў спецыялізаваныя ТБ-лабараторыі ў Кеніі, Угандзе, Танзаніі і Замбіі, а таксама цэнтральную лабараторыю ў Ганконгу.

Дэніс Мітчысан апублікаваў каля 250 прац, прысвечаных (1) фактарам, якія запавольваюць рост туберкулёзнай палачкі, што можа растлумачыць вялікую працягласць лячэння, у тым ліку першы даклад аб эфектах анаэробнай культуры; (2) з Джэн Дзікінсан (англ.: Jean Dickinson) пра постантыбіётыкавыя эфекты, каб патлумачыць поспехі перарывістай дазіроўкі лекавых сродкаў; (3) цікаўныя характарыстыкі атэнуіраваных  (польск.) паўднёва-індыйскіх  (руск.) штамаў туберкулёзу; (4) адказ на лячэнне, калі штамы былі першапачаткова устойлівыя да прэпаратаў, што дазваляе выявіць дзеянне асобных прэпаратаў.

Пасля выхаду на пенсію

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля выхаду на пенсію ў 1985 годзе, Мітчысан спачатку працягваў працаваць у Каралеўскай медыцынскай школе паслядыпломнай адукацыі ў Хамерсміце  (руск.), а затым у Каледжы Святога Джорджа  (англ.). З доктарам Амінай Джындані і калегамі ў ПАР, ён распрацаваў методыку вымярэння ранняй бактэрыцыднай актыўнасці прэпаратаў, якая ў цяперашні час з’яўляецца стандартнай практыкай у якасці першага кроку ў фазе II клінічнай распрацоўкі новых лекаў. Ён таксама ўвёў канцэпцыю 8-тыднёвага даследавання фазы II з доляй пацыентаў з інверсіяй макроты праз 8 тыдняў, якая цяпер выкарыстоўваецца ў якасці стандартнай ацэнкі ў многіх падобных даследаваннях. У апошні час ён разам з доктарам Джэрантам Дэйвісам (англ.: Geraint Davies і паўднёва-афрыканскім Медыцынскім саветам даследаванняў распрацаваў новы тып фазы II 8-тыднёвага даследавання з выкарыстаннем мадэліравання колькасці Mycobacterium tuberculosis у макроце падчас лячэння. Ён вёў працу над некалькімі новымі процітуберкулёзнымі прэпаратамі  (руск.) і ўдзельнічаў у клінічных выпрабаваннях прымянення высокіх доз рыфампіцыну.

Мітчысан памёр 2 ліпеня 2018 года ва ўзросце 98 гадоў[7].

Зноскі

  1. Lundy D. R. Hon. Denis Anthony Mitchison // The Peerage
  2. а б в Lundy D. R. The Peerage
  3. а б в г Kindred Britain
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. MITCHISON, Prof. Denis Anthony’, Who’s Who 2013, A & C Black, an imprint of Bloomsbury Publishing plc, 2013; online edn, Oxford University Press, Dec 2012 ; online edn, Nov 2012 accessed 15 May 2013
  6. "Study: Drug Offers New Hope in Treating TB". Fox News Channel. December 9, 2004. Праверана 27 September 2011.
  7. In Memoriam: Prof Denis A Mitchison
У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Дэніс Мітчысан