Дэсант у раёне Скрыгалава—Конкавічы
Дэсант у раёне Скрыгалава—Конкавічы | |||
---|---|---|---|
Дата | 28—29 чэрвеня 1944 года | ||
Месца | вёскі Скрыгалаў і Конкавічы | ||
Вынік | перамога савецкіх войск | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Дэсант у раёне Скрыгалава—Конкавічы 28—29 чэрвеня 1944 года — тактычны дэсант, высаджаны караблямі Дняпроўскай ваеннай флатыліі ў ходзе Беларускай наступальнай аперацыі Вялікай Айчыннай вайны.
План аперацыі
[правіць | правіць зыходнік]З першага дня Беларускай аперацыі катэры Дняпроўскай ваеннай флатыліі (камандуючы капітан 1-га рангу В. В. Грыгор’еў) падтрымлівалі войскі 1-га Беларускага фронту (камандуючы генерал арміі К. К. Ракасоўскі), які часткай сіл наступаў па даліне Бярэзіны.
Савецкім войскам супрацьстаялі часці нямецкай 9-й арміі (камандуючы генерал пяхоты Ганс Ёрдан) групы армій «Цэнтр». Для наступлення па Бярэзіне камандаванне РСЧА актыўна выкарыстоўвала цеснае ўзаемадзеянне сухапутных войск з дзеяннямі ваеннай флатыліі. Пасля паспяховага Здудзіцкага дэсанту было вырашана высадзіць наступны рачны дэсант у вёсках Скрыгалаў Мазырскага раёна і Конкавічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Вёскі былі загадзя падрыхтаваны немцамі да абароны.
У дэсант была выдзелена ўзмоцненая стралковая рота са складу 107-га стралковага палка 55-й стралковай дывізіі 61-й арміі, якую ўзмацнілі ўзводам маракоў 66-га асобнага атрада дэгазацыі і дымамаскіроўкі Дняпроўскай флатыліі (за адсутнасцю па штаце флатыліі часцей марской пяхоты яе камандзір выкарыстаў у такой якасці гэты атрад). Усяго — 293 байцы (260 стралкоў і 33 маракі). У атрад высадкі былі вылучаныя 4 бронекатэры.
Ход аперацыі
[правіць | правіць зыходнік]Для дасягнення раптоўнасці аперацыя была запланавана незвычайна — катэры з дэсантам перасеклі лінію фронту і падышлі да месца высадкі позна ўвечары 28 чэрвеня, гэта значыць атака пачалася з надыходам цемры. Дэсант быў высаджаны ў раёне Скрыгалава. Спачатку былі высаджаны маракі-хімікі на чале з малодшым лейтэнантам М. П. Чалым. Яны абышлі ўмацаваныя пазіцыі, завязалі бой на далёкім ад ракі флангу і адцягнулі ўвагу праціўніка ад ракі. Умела карэктуючы артылерыйскі агонь бронекатэраў, маракі дамагліся знішчэння 7 гарматаў, 6 мінамётаў і падаўлення 9 іншых агнявых кропак, таксама было падарвана 7 дотаў. Тым самым арганізаваная нямецкая абарона была парушаная.
У разгар бою судны высадзілі стралковую роту. Ашаломлены праціўнік у нязвыклых для сябе ўмовах начнога бою не змог аказаць арганізаванага супраціву і бязладна пакінуў сяло. Дзеянні дэсантнікаў падтрымлівалі агнём бронекатары і плавучая батарэя флатыліі.
Адначасова была праведзена і атака з фронту галоўнымі сіламі дывізіі, якая таксама ўвянчалася поспехам. Пры пераследзе праціўніка з ходу да світання 29 чэрвеня сіламі дэсанта і астатніх часцей 107-га стралковага палка было вызвалена і сяло Конкавічы. Выкарыстоўваючы поспех дэсанту, савецкія войскі і катэры флатыліі ў хуткім тэмпе прасоўваліся да горада Петрыкаў.
Страты бакоў невядомыя. Па даных АБД «Мемарыял» у брацкіх магілах у вёсцы Скрыгалаў пахавана 83 байцы[1], у вёсцы Конкавічы — 26 байцоў[2], але ў абодвух выпадках у гэтыя магілы праводзіліся пасляваенныя перапахаванні з магіл у навакольных вёсках і ў ненаселенай мясцовасці. Таму ўсталяваць дакладную колькасць байцоў, якія загінулі ў баі за вызваленне гэтых населеных пунктаў і першапачаткова пахаваных там, не ўяўляецца магчымым, можна толькі сцвярджаць, што іх колькасць менш пахаваных там цяпер.
У баі асабліва вызначыліся чырвонафлоцец М. А. Сікорскі (яго група дамаглася найбольшых страт ворага пры карэкціроўцы артылерыйскага агню з караблёў) і галоўны старшына Г. П. Папоў (пры пераследзе ўварваўся на падпалены немцамі склад боепрыпасаў і патушыў яго, прадухіліўшы выбух). За подзвігі ў гэтым і наступных дэсантах на Бярэзіне абодвум маракам было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Григорьев В. В. И корабли штурмовали Берлин / [лит. запись Н. Н. Ланина]. — М.: Воениздат, 1984. — 253 с. : 6 л. ил. — (Военные мемуары).
- Золотарёв В. А., Козлов И. А. Три столетия Российского флота. — Т. 4. — СПб.: Полигон, 2005.
- Рязанцев В. И. По речным дорогам войны (От Сталинграда до Берлина): Документальная повесть. — СПб.: Лениздат, 1994. — 341 с. — ISBN 5-289-01774-7. — С. 161—176.
- Домошенкин С., Вербовой А. Десантные действия Днепровской флотилии на Припяти // «Морской сборник». — 2015. — № 5 (2018). — С. 80—91.