Еўрапейская кінапрэмія
Еўрапейская кінапрэмія | |
---|---|
англ.: European Film Awards | |
Арыгінальная назва | англ.: European Film Awards |
Краіна | Еўропа |
Тып | штогадовая ўзнагарода[d] і група ўзнагарод[d] |
Кім уручаецца | Еўрапейская кінаакадэмія |
Дата заснавання | 1988 |
Статыстыка ўзнагароджанняў | |
Першае | 1988 |
Колькасць | 35 |
Сайт | europeanfilmawards.eu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Еўрапейская кінапрэмія (англ.: European Film Awards) — кінаўзнагарода, якую штогадова пачынаючы з 1988 года прысуджае Еўрапейская кінаакадэмія за асаблівыя дасягненні ў еўрапейскім кінематографе. Узнагароды прысуджаюцца больш чым у дзесяці намінацыях, найважнейшай з якіх з'яўляецца Найлепшы фільм. На прэмію можа прэтэндаваць толькі еўрапейскае кіно, а таксама еўрапейскія прадзюсары, рэжысёры, акцёры і іншыя прадстаўнікі кінавытворчасці.
Да 1997 года Еўрапейская кінапрэмія мела іншую афіцыйную назву — «Прэмія Фелікс» — па назве статуэткі, якая ўручалася з 1988 па 1996 і пазней была заменена на жаночую статуэтку.
Кожны другі год цырымонія ўзнагароджання праходзіць у Берліне, у астатнія ж гады цырымонія праводзіцца ў іншых еўрапейскіх гарадах.
Працэдура ўзнагароджання
[правіць | правіць зыходнік]Фільмы, якія прэтэндуюць на Еўрапейскую кінапрэмію, павінны быць еўрапейскімі поўнаметражнымі мастацкімі фільмамі, прызначанымі для нармальнага кінапраката, першы афіцыйны паказ якіх (будзь то на кінафестывалі ці ў звычайным кінатэатры) адбыўся пасля 1 ліпеня папярэдняга года. На аснове выбаркі з прыблізна 40 фільмаў, рэкамендаваных на намінацыю, члены Еўрапейскай кінаакадэміі галасуюць за выдзвіжэнне фільмаў на намінацыі ў асноўных катэгорыях.[1] Спісы намінантаў абвяшчаюцца ў пачатку лістапада на Севільскім еўрапейскім кінафестывалі. Затым на падставе намінацый члены Еўрапейскай кінаакадэміі галасуюць за пераможцу ў кожнай з катэгорый. Пераможцы абвяшчаюцца на цырымоніі ўзнагароджання ў пачатку снежня.
Права на ўдзел
[правіць | правіць зыходнік]Крытэрыі, па якіх фільм можна кваліфікаваць як еўрапейскі засноўваюцца на Дадатку II Еўрапейскай канвенцыі аб сумеснай кінематаграфічнай вытворчасці, выдадзенай Саветам Еўропы. Гэта вызначэнне можа быць пашырана на працы кінематаграфістаў ізраільскай і палестынскай нацыянальнасцяў.
Кінематаграфічны твор кваліфікуецца як еўрапейскі, калі ён дасягае прынамсі 15 ачкоў па наступнай табліцы:
Еўрапейскія элементы | Вага |
---|---|
Творчая група | |
Рэжысёр | 3 |
Сцэнарыст | 3 |
Кампазітар | 1 |
Выканаўчая група | |
Першая роля | 3 |
Другая роля | 2 |
Трэцяя роля | 1 |
Тэхнічная група | |
Аператар | 1 |
Гукааператар | 1 |
Мантажор | 1 |
Мастак | 1 |
Студыя або месца здымкаў | 1 |
Месца, дзе адбываўся пост-прадакшн | 1 |
Спіс цырымоній
[правіць | правіць зыходнік]№ | Год | Дата | Горад |
---|---|---|---|
1 | 1988 | 26 лістапада 1988 | Заходні Берлін |
2 | 1989 | 25 лістапада 1989 | Парыж |
3 | 1990 | 2 снежня 1990 | Глазга |
4 | 1991 | 1 снежня 1991 | Патсдам |
5 | 1992 | 25 лістапада 1992 | Патсдам |
6 | 1993 | 4 снежня 1993 | Патсдам |
7 | 1994 | 27 лістапада 1994 | Берлін |
8 | 1995 | 12 лістапада 1995 | Берлін |
9 | 1996 | 8 лістапада 1996 | Берлін |
10 | 1997 | 7 снежня 1997 | Берлін |
11 | 1998 | 4 снежня 1998 | Лондан |
12 | 1999 | 4 снежня 1999 | Берлін |
13 | 2000 | 2 снежня 2000 | Парыж |
14 | 2001 | 1 снежня 2001 | Берлін |
15 | 2002 | 7 снежня 2002 | Рым |
16 | 2003 | 6 снежня 2003 | Берлін |
17 | 2004 | 11 снежня 2004 | Барселона |
18 | 2005 | 3 снежня 2005 | Берлін |
19 | 2006 | 2 снежня 2006 | Варшава |
20 | 2007 | 1 снежня 2007 | Берлін |
21 | 2008 | 6 снежня 2008 | Капенгаген |
22 | 2009 | 12 снежня 2009 | Бохум |
23 | 2010 | 4 снежня 2010 | Талін |
24 | 2011 | 3 снежня 2011 | Берлін |
25 | 2012 | 1 снежня 2012 | Валета |
26 | 2013 | 7 снежня 2013 | Берлін |
27 | 2014 | 13 снежня 2014 | Рыга |
28 | 2015 | 12 снежня 2015 | Берлін |
29 | 2016 | 10 снежня 2016 | Уроцлаў[2] |
30 | 2017 | 9 снежня 2017 | Берлін |
31 | 2018 | 15 снежня 2018 | Севілья[3] |
32 | 2019 | 7 снежня 2019 | Берлін |
33 | 2020 | 12 снежня 2020 | анлайн |
34 | 2021 | 11 снежня 2021 | Берлін |
35 | 2022 | 10 снежня 2022 | Рэйк’явік |
36 | 2023 | 9 снежня 2023 | Берлін |
Намінацыі
[правіць | правіць зыходнік]Галоўнай намінацыяй Еўрапейскай кінапрэміі з’яўляецца прыз за Найлепшы еўрапейскі фільм. Агульная ж колькасць намінацый за ўвесь час існавання прэміі вагалася ад 15 да 25. Лаўрэатаў Еўрапейскай кінапрэміі вызначаюць галасаваннем яе членаў, аднак адну з прэмій вызначаюць гледачы (у некаторыя гады колькасць глядацкіх прызоў дасягала пяці), і яшчэ адну — кінакрытыкі (прыз ФІПРЭСІ).
Сучасныя намінацыі
[правіць | правіць зыходнік]Спіс намінацый на Еўрапейскую кінапрэмію на 2016 год.[4]
Ранейшыя намінацыі
[правіць | правіць зыходнік]Катэгорыя | Англійская назва катэгорыі | У якія гады ўручалася |
---|---|---|
Найлепшы еўрапейскі акцёр другога плана | Award for an artistic contribution | 1988, 1990-1992 |
Найлепшая еўрапейская актрыса другога плана | Award for an artistic contribution | 1988, 1990-1992 |
Найлепшы нееўрапейскі фільм | Non-European Film — Prix Screen International | 1996-2005 |
Прыз глядацкіх сімпатый — Найлепшы еўрапейскі рэжысёр | Jameson People’s Choice Award — Best European Director | 1997-2005 |
Прыз глядацкіх сімпатый — Найлепшая еўрапейская актрыса | Jameson People’s Choice Award — Best European Actress | 1997-2005 |
Прыз глядацкіх сімпатый — Найлепшы еўрапейскі акцёр | Jameson People’s Choice Award — Best European Actor | 1997-2005 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Feature Films(недаступная спасылка). European Film Academy. Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2012. Праверана 6 June 2011.
- ↑ European Film Awards 2016 Go to Wroclaw
- ↑ European Film Awards 2018 Go to Seville
- ↑ European Film Awards, Award Categories Архівавана 19 верасня 2016.