Жак Кало
Жак Кало | |
---|---|
Jacques Callot | |
| |
Дата нараджэння | 1592[1][2][…] ці 25 сакавіка 1592[3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 сакавіка 1635[5][6] ці 24 сакавіка 1635[3] |
Месца смерці | |
Падданства | Францыя |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак-гравёр, майстар афорту, рысавальнік |
Заступнікі | Козіма II Медычы |
Уплыў | Philippe Thomassin[d], Жак дэ Беланж і Israël Henriet[d] |
Уплыў на | François Collignon[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жак Кало (фр.: Jacques Callot; паміж 25 сакавіка і 21 жніўня 1592, Нансі — 24 ці 25 сакавіка 1635, Нансі) — французскі гравёр і малявальшчык. Найбуйнейшы майстар афорта (усяго стварыў звыш 1500 гравюр), вынаходнік новай яго разнавіднасці[8].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Жак Кало нарадзіўся ў 1592 ці 1593 г. у Нансі, у шматдзетнай сям’і Жана Кало, герольда Латарынгіі. З дзяцінства цікавіўся маляваннем, імкнучыся намаляваць усё, што бачыў на вуліцы. У 1609 годзе адправіўся пешшу ў Рым, паводле адной з версій — з вандроўнымі цыганамі.
Першапачаткова вучыўся ў Фларэнцыі, у жывапісца і гравёра Рэміджа Кантагаліны, а затым у Рыме, у майстэрні вядомага гравёра Антоніа Тэмпесты, дзе юны мастак асвоіў мастацтва афорта. З 1611 г. Кало працаваў ва Фларэнцыі, дзе ў 1612 годзе паступіў вучыцца ў майстэрню Джуліа Парыджы. У далейшым ён часта супрацоўнічаў з Джуліа Парыджы, выпрабаваўшы яго ўплыў, і з Рэміджа Кантагалінам. Такія шматстайныя сувязі характэрны для мастацкага жыцця Італіі і Францыі перыяду барока і маньерызму.
У 1610-я гг. стаў адным з галоўных афарміцеляў свят і ўяўленняў пры двары герцагаў Медычы. У 1617 г. адкрыў новы від кіслотатрывалага лаку (фр.: vernis dur), які дазволіў яму істотна змяніць і ўдасканаліць тэхніку гравіравання.
Пасля смерці ў 1621 г. фларэнційскага заступніка Козіма II Медычы Кало вярнуўся ў роднай Нансі, дзе стаў прыдворным мастаком герцага Латарынгскага Карла IV. У 1627 г. па запрашэнні інфанты Ізабелы наведаў Нідэрланды, у 1629-30 гг. жыў у Парыжы. Падарожжы Кало знайшлі адлюстраванне ў яго вострахарактарных працах, на якіх ён маляваў тыпажы і краявіды Галандыі, Італіі, Францыі, ствараў партрэты вайскоўцаў, цыркачоў, жабракоў, акцёраў і іншых.
Найбольшае прызнанне прынесла Кало серыя буйнафарматных афортаў «Вялікія бедствы вайны », якая захавала хаос і жахі, у якія пагрузіла Еўропу Трыццацігадовая вайна. Гісторыкі называюць гэтыя афорты першым антываенным (пацыфісцкім) выказваннем у гісторыі[9].
Людовік XIII прапанаваў Кало высокааплатную працу, але мастак адмовіўся. Паводле адной з версій, ён, быўшы патрыётам Латарынгіі, не мог прабачыць каралю той факт, што французскія войскі разарылі гэтае герцагства. Кало памёр у Нансі ва ўзросце 43 гадоў.
Яго пляменнікам быў Клод Кало (каля 1620—1687), прыдворны мастак трох польскіх каралёў і вялікіх князёў літоўскіх Яна II Казіміра, Міхаіла Карыбута Вішнявецкага і Яна III Сабескага.
Уплыў і спадчына
[правіць | правіць зыходнік]Творчасць Кало была надзвычай папулярнай сярод рамантыкаў, «фантазіі» ў яго манеры пісалі Э. Т. А. Гофман, А. Бертран. У XX стагоддзі яго працамі натхняліся кампазітар Густаў Малер, скульптар Альберта Джакамеці.
Большая частка гравіраваных дошак Кало захавалася і знаходзіцца ў Музеі Латарынгіі (Нансі).
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Серыя «Вялікія бедствы вайны»
- Серыя «Персанажы італьянскага тэатра»
- Серыя «Капрычы», 1617, 1623
- Серыя «Балі», 1622
- Серыя «Жыццё блуднага сына»
- Серыя «Габі»
- Серыя «Месяцы»
- Серыя «Цыгане»
- Серыя «Латарынгскае дваранства»
- Серыя «Жабракі»
- Серыя «Тры Панталанэ»
- Серыя «10 італьянскіх пейзажаў»
Зноскі
- ↑ Jacques Callot
- ↑ Swartz A. Jacques Callot — 2007.
- ↑ а б https://www.museabrugge.be/collection/work/id/0000_GRO1772_II Праверана 29 красавіка 2024.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #11851850X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ H. Diane Russell Jacques Callot // Callot, Jacques // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2018. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T013207
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #11851850X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Калло / Н. О. Веденеева // Исландия — Канцеляризмы. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2008. — С. 533. — (Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов; 2004—). — ISBN 978-5-85270-343-9.
- ↑ Ann Sutherland Harris. Seventeenth-Century Art & Architecture (англ.). — Laurence King Publishing , 2005. — С. 258. — ISBN 1-85669-415-1.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Агратина Е. Е.. Комедия дель арте в творчестве Жака Калло // Academia: Танец. Музыка. Театр. Образование.. — М. : МГАХ, 2016. — № 1 (41). — С. 44—56. — ISSN 2227-4855.
- Бенуа А. Жак Калло // Художественные письма. 1930—1936 гг. — М., 1997.
- Бенуа А. История живописи всех времен и народов : у 4 т. — СПб. : ИД «Нева», 2004. — Т. 4. — 448 с. — ISBN 5-7654-3988-8.
- Власов В. Калло Жак // Стили в искусстве : словарь : у 3 т. / В. Г. Власов. — СПб. : Кольна, 1996. — Т. 2. — С. 376. — 543 с. — ISBN 5-88737-005-X.
- Гликман А. С.. Жак Калло. — Л. — М. : Искусство, 1959. — 180 с.
- Махо П. Г.. Маньяско и Калло. К вопросу о художественной традиции в искусстве Италии конца XVII — первой половины 18 века // Итальянский сборник. — СПб., 1997. — № 2. — С. 104—112.
- Офорты Жака Калло (1592/93-1635) : [каталог выставки / авт. вступ. ст. и кат.: Н. О. Веденеева]. — Екатеринбург, 2010. — ISBN 978-5-904071-40-0.
- План П.-П. Жак Калло / Пьер Поль План ; Пер. с фр. Н. Д. Волкова под ред. и с введ. проф. А. А. Сидорова. — М. : Новая Москва, 1924. — 89 с.
- Прокофьев В. Н. О Жаке Калло: Искусство Франции XVII века // Статьи разных лет. — М., 1985. — С. 20—25.
- Freitag W. M. Art Books: A Basic Bibliography of Monographs on Artists, Second Edition / Wolfgang M. Freitag, ed.. — 2nd ed.. — New York, London : Garland Publishing, 1997. — P. 54–55. — (Garland Reference Library of the Humanities). — ISBN 0-8240-3326-4. — ISBN 1134830416.
- Averill E. Eyes on the World : (en) / By Esther Averill. — New York : Funk & Wagnalls, 1969. — X, 166 p.
- Bechtel E. de T. Jacques Callot (англ.). — N. Y., 1955.
- Callot (Jacques) // Dictionnaire critique et documentaire des peintres, sculpteurs, dessinateurs et graveurs de tous les temps et de tous les pays, par un groupe d'écrivains spécialistes français et étrangers : (fr) : in 10 vol. / entièrement refondue, revue et corrigée sous la direction des héritiers de E. Bénézit. — Nouvelle edition. — Paris : Gründ, 1976. — Vol. 2 : Betto — Chilingovsky. — P. 464–465. — 728 p. — ISBN 2-7000-0150-8. — OCLC 1148795413.
- Lieure J. Jacques Callot : (fr) : in 5 vol. — Paris, 1924–1929.
- Russell H. D. Callot, Jacques / H. Diane Russell // The Dictionary of Art : (en) : in 34 vols. / edited by Jane Turner. — New York : Grove's Dictionaries, 1996. — Vol. 5 : Brugghen, ter to Casson. — P. 437–439. — 928 p. — ISBN 1-884446-00-0. — OCLC 1033664864.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жак Кало
- А. А. С. Калло, Жак // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Кало Жак. Карціны і біяграфія.