Загор’е-Сталовіцкая ікона Пакрова Прасвятой Багародзіцы
Загор'е-Сталовіцкая ікона Пакрова Прасвятой Багародзіцы — ікона з вёскі Загор’е, шануецца як цудатворная. Святкаванне 5 мая, 7 ліпеня, 8 жніўня, 14 кастрычніка.
Цудатворная ікона Багародзіцы Загор'е-Сталовіцкая «Абраз Пакрова Прасвятой Уладычыцы нашае Багародзіцы з чынамі святых Ангелаў і Саборам Прарокаў і Апосталаў …» з'явілася вясной 1983 каля вёскі Загор’е ў Сталовіцкім Свята-Аляксандра-Неўскім прыходзе Баранавіцкага благачыння Пінскай епархіі. З'явілася яна ў час будаўніцтва міжнароднай аўтастрады Берлін — Масква паблізу многіх пахаванняў. Ад войн розных часоў тут засталіся пахаванні загінулых, і пры дарожных работах пад кар'еры аддалі пахаванні Паўночнай і Першай сусветнай войн.
Каля Свята-Іаана-Прадцечанскай царквы ва ўрочышчы Папоўшчына (цяпер Святое Поле) спрадвеку было пахаванне праваслаўных вернікаў. У 1907—1908 гадах царкву перанеслі на процілеглы бераг Шчары, на скрыжаванне дарог Брэст-Масква, Баранавічы-Навагрудак. У часы масавага бязбожжа храм быў зачынены, а ў 1975 годзе згарэў.
У 1990 годзе, праз сем гадоў пасля з'яўлення цудатворнага абраза, у ходзе сельгасработ былі ссунуты падмуркі былой Загорскай Свята-Іаана-Прадцечанскай царквы глыбінёй паўтара-два метра ў бок ракі Шчары, у выніку чаго былі раскрыты гістарычныя пахаванні Святога Поля. Святыня Загор'е-Сталовіцкая з'явілася як папярэджанне святатацкай нядбайнасці да памяці продкаў: землі Святога Поля выкарыстоўвалі пад севазварот.
Дапамога цудатворнай Загор'е-Сталовіцкай іконы Пакрова Багародзіцы з'явілася пры адраджэнні Крыжа прп. Еўфрасінні, ігуменні Полацкай, у арганізацыі навукова-творчай экспедыцыі «Дарога да Святынь», у будаўніцтве храмаў у в. Тарасава Мінскага раёна, в. Крошын Баранавіцкага раёна, в. Барань Барысаўскага раёна.
З 1997 года Загор'е-Сталовіцкая ікона ўвесь час, паміж штогадовымі экспедыцыямі «Дарога ды Святынь» з Жыватворным Агнём ад Гроба Гасподняга (у кантэксце Дня беларускага пісьменства), да пабудовы па благаславенню архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Стэфана Свята-Пакроўскай царквы на месцы здабыцця цудатворнага абраза на Святым Полі знаходзіцца ў Свята-Аляксандра-Неўскім храме в. Сталовічы.
Кананізавана Загор'е-Сталовіцкая ікона Пакрова Божай Маці Сінодам Беларускай Праваслаўнай Царквы 8 жніўня 2000 г.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чудотворные иконы Божией Матери (наиболее почитаемые в Беларуси) // Православный календарь, 2002. — Минск: Свято-Петро-Павловский собор, 2001.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Загор'е-Сталовіцкая ікона Пакрова Прасвятой Багародзіцы на сайце прыхода Мінскага Свята-Петра-Паўлаўскага сабора. (руск.)