Абраз Маці Божай Гудагайскай
Абра́з Маці Божай Гудага́йскай — адна з хрысціянскіх святынь на Беларусі. Знаходзіцца ў парафіяльным касцёле в. Гудагай (Астравецкі раён).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Абраз намаляваны, верагодна, у XVI — пач. XVII ст. на дошцы невялікіх памераў тэмперай: належыць да іканаграфічнага тыпу «Замілаванне». Паводле характару жывапісу належыць да візантыйска-праваслаўнай традыцыі, паўтарае іканаграфічна вядомы візантыйскі абраз «Маці Божая Уладзімірская».
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паходжанне абраза і час з'яўлення ў Гудагаі невядомы. Паводле царкоўнага падання, абраз трапіў сюды праз рускіх купцоў, пазней належаў уладальнікам Гудагая Развадоўскім, з 1735 — Людвіцы Войне. У 1764 полацкі абозны Юзаф Война з жонкай Людвікай (з Сулістроўскіх) заснавалі пры касцёле кляштар кармелітаў. У гэты час абраз набыў вядомасць як цудадзейны. Пасля закрыцця касцёла (1866) абраз перанеслі ў касцёл у Ашмяны. У 1906 ён вернуты ў адроджаную гудагайскую парафію.
15 ліпеня 2007 года адбылася ўрачыстая каранацыя абраза Маці Божай папскімі каронамі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ярашэвіч А. Гудагайскі абраз Маці Божай // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.