Задняе (возера, Лепельскі раён)
Выгляд
Задняе возера | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 1 км |
Шырыня | 0,42 км |
Плошча | 0,26 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 2,6 км |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 32,6 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
За́дняе возера — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Эса, за 6 км у напрамку на поўдзень ад горада Лепель.
Плошча паверхні возера 0,26 км². Даўжыня 1 км, найбольшая шырыня 0,42 км, даўжыня берагавой лініі 2, 6 км. Плошча вадазбору 32,6 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны дасягаюць вышыні 15 м. Берагавая лінія звілістая. На поўначы ў задняе упадае ручай з возера Доўгае, на поўдні выцякае ручай у раку Эса.
У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, плотка, краснапёрка, лінь, ялец, судак, акунь і іншыя рыбы. Каля возера паляўніча-рыбалоўная база[1].
Зноскі
- ↑ Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 29, 60, 67. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- За́дняе во́зера // Блакітная кніга Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мінск: БелЭн, 1994. — С. 170. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- За́дняе во́зера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. Гатня ― Катынь. — С. 319. — 520 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 29, 60, 67. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Республика Беларусь. Витебская область. Лепельский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2009. — Доп.тираж 3 000 экз. (руск.)