Залары
Appearance
Пасёлак гарадскога тыпу
|
Залары[2] (руск.: Залари́) — пасёлак гарадскога тыпу, адміністрацыйны цэнтр Заларынскага раёна Іркуцкай вобласці Расіі. Цэнтр Заларынскага муніцыпальнага ўтварэння. Размешчаны большай часткай на левым, паўночным, беразе ракі Залары, якая ўпадае ва Унгінскі заліў Брацкага вадасховішча на поўдні Балаганскіх стэпаў. Паўночна-ўсходнюю ўскраіну пасёлка абгінае федэральная аўтамагістраль «Сібір», па якой 210 км на паўднёвы ўсход да абласнога цэнтра — горада Іркуцка. На поўдзень, у межах пасёлка, паралельна аўтамагістралі «Сібір» праходзіць Транссібірская магістраль і размяшчаецца чыгуначная станцыя Залары.
Зноскі
- ↑ Таблица 5. Численность населения России, федеральных округов, субъектов Российской Федерации, городских округов, муниципальных районов, муниципальных округов, городских и сельских поселений, городских населенных пунктов, сельских населенных пунктов с населением 3000 человек и более. Итоги Всероссийской переписи населения 2020 года. На 1 октября 2021 года. Том 1. Численность и размещения населения (руск.) (XLSX). Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2022. Праверана 1 верасня 2022.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7). — карта Іркуцкай вобласці