Заліў Поспеху
Заліў Поспеху | |
---|---|
Заліў Поспеху [1][2] (лац.: Sinus Successus) — заліў шырынёй каля 130 км[3] на паўночна-ўсходнім краі месяцавага Мора Дастатку. Названы ў гонар удалага палёту аўтаматычнай станцыі «Луна-16» — першага савецкага касмічнага апарата, які даставіў на Зямлю ўзор месяцавага грунту (побач з гэтым залівам знаходзіцца месца пасадкі гэтай станцыі)[4]. Назва зацверджана Міжнародным астранамічным саюзам у 1979 годзе[3], праз 9 гадоў пасля палёту апарата «Луна-16».
Размяшчэнне і сумежныя структуры
[правіць | правіць зыходнік]Каардынаты цэнтра Заліва Поспеху — 1°07′ пн. ш. 58°31′ у. д. / 1,12° пн. ш. 58,52° у. д.G[3]. З яго паўночным бокам зліваецца 38-кіламетровы кратар Уэб P[1], дно і палова вала якога пакрытыя застылай лавай з гэтага заліва. З усходняга боку знаходзіцца 35-кіламетровы моцна разбураны кратар Кондан, аддзелены ад заліва толькі невялікай градой. На паўднёва-ўсходнім краі заліва знаходзіцца 21-кіламетровы кратар Уэб.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Пугачева С. Г., Родионова Ж. Ф., Шевченко В. В., Скобелева Т. П., Дехтярева К. И., Попов А. П.. Каталог «Номенклатурный ряд названий лунного рельефа» . Государственный Астрономический институт им. П. К. Штернберга, МГУ. Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2013. Праверана 13 мая 2013.
- ↑ Путешествия к Луне 2009, с. 193—236, Родионова Ж. Ф. Глава 5. История лунных карт.
- ↑ а б в Sinus Successus (англ.). Gazetteer of Planetary Nomenclature. International Astronomical Union (IAU) Working Group for Planetary System Nomenclature (WGPSN) (18 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2012. Праверана 1 лістапада 2010.
- ↑ Путешествия к Луне 2009, с. 95—100, Чикмачев В. И. Глава 3. Путешествия к Луне с телескопом. 3.2. Море Изобилия.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Путешествия к Луне / Ред.-сост. В. Г. Сурдин. — Москва: Физматлит, 2009. — 512 с. — ISBN 978-5-9221-1105-8.