Заліў Шэліхава
Выгляд
Заліў Шэліхава | |
---|---|
руск. Залив Шелихова | |
60° пн. ш. 158° у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Тып | Заліў |
Найбольшая глыбіня | 350 м |
Упадаюць | Пенжына, Гіжыга |
Заліў Шэ́ліхава, Пенжынскі заліў[1] — заліў у паўночна-ўсходняй частцы Ахоцкага мора паміж берагамі Азіі і паўвострава Камчатка. Тэрыторыя Расіі. Названы ў пачатку XX стагоддзя ў гонар рускага купца, даследчыка і мараплаўца Р. І. Шэліхава.
Даўжыня заліва каля 650 км, шырыня каля ўваходу 130 км, найбольшая — 300 км. Глыбіні да 350 м. Берагі заліва пераважна скалістыя, паўднёвым усходзе нізінныя. Паўвостравам Тайгано́с заліў падзелены на дзве губы: Гіжыгінскую і Пенжынскую. У заліў упадаюць рэкі Пенжына, Гіжыга і інш. У паўднёвай частцы заліва, каля паўвострава П’ягіна група Ямскіх астравоў. На абрывістых берагах птушыныя кірмашы.
Прамысловае рыбалоўства (камбала, селядец, навага, палтус).
Зноскі
- ↑ Шелихова залив // Наша-Природа.рф (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1). — С. 29.