Перайсці да зместу

Запруда (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Запруда
Характарыстыка
Даўжыня 31,4 км
Вадацёк
Выток Лунёва
 • Месцазнаходжанне за 9 км на ўсход ад вёскі Выганашчы
 • Каардынаты 52°36′24″ пн. ш. 26°03′32″ у. д.HGЯO
Вусце Вісліца
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Забараўцы
Размяшчэнне
Водная сістэма Вісліца → Бобрык 1 → Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Раёны Івацэвіцкі раён, Пінскі раён
physical
Запруда (рака)
physical
выток
выток

Запру́да — рака ў Івацэвіцкім і Пінскім раёнах Брэсцкай вобласці, левы прыток ракі Вісліца.

Даўжыня ракі 31,4 км[1]. Выцякае з паўднёвага захаду возера Лунёва, за 9 км на ўсход ад вёскі Выганашчы. Вусце каля вёскі Забараўцы, якая знаходзіцца на правым беразе ракі Вісліца. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Верхняе і сярэдняе цячэнне ў лясістай мясцовасці.

Зноскі

  1. Агульная характарыстыка рачной сеткі Брэсцкай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 6 верасня 2021. (руск.)Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2017. Праверана 30 лістапада 2014.
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.