Здэнек Фірлінгер
Здэнек Фірлінгер | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Zdeněk Fierlinger | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Эдвард Бенеш | ||||||
Папярэднік | Рудальф Беран (як апошні прэм'ер даваеннай Чэхаславакіі) Ян Шрамек (як старшыня Чэхаславацкага ўрада ў выгнанні) Рыхард Бінерт (як прэм'ер Пратэктарата Багемія і Маравія) |
||||||
Пераемнік | Клемент Готвальд | ||||||
|
|||||||
Пераемнік | Богуслаў Лаштавічка | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
11 ліпеня 1891[1][2][…] |
||||||
Смерць |
2 мая 1976[4][1][…] (84 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | Eugen Fierlinger[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Род войскаў | Czechoslovak Legion in France[d][5] | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Здэ́нек Фі́рлінгер (чэшск.: Zdeněk Fierlinger, 11 ліпеня 1891 года, Оламаўц — 2 мая 1976 года, Прага) — чэхаславацкі палітык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У час Першай сусветнай вайны быў прызваны ў аўстра-венгерскую армію, аднак перайшоў на бок Расійскай імперыі і ўступіў у Чэхаславацкі легіён. Пасля вяртання быў паслом Чэхаславакіі ў Нідэрландах, Румыніі, ЗША, Швейцарыі, Аўстрыі і СССР. Член Чэшскай сацыял-дэмакратычнай партыі з 1924, у час знаходжання ў СССР пазнаёміўся з Клементам Готвальдам.
У рамках рэалізацыі Кошыцкай праграмы, узначальваў урад Нацыянальнага фронту Чэхаславакіі з красавіка 1945 па ліпень 1946. Быў прыхільнікам аб'яднання левых сацыял-дэмакратаў Чэхаславакіі з КПЧ.
На выбарах 26 мая 1946 года Чэшская сацыял-дэмакратычная партыя атрымала 12,05% галасоў у цэлым па Чэхаславакіі і 37 месцаў у Заканадаўчым народным сходзе. 2 ліпеня разам дзвюма найбуйнейшымі партыямі ў парламенце — КП Чэхіі і КП Славакіі — сфарміравала ўрад на чале з Клементам Готвальдам.
У 1948 годзе ўступіў у КПЧ. Намеснік старшыні ўрада ў 1948-1953 гадах, старшыня Прэзідыума Нацыянальнага сходу з 15 кастрычніка 1953 па 23 чэрвеня 1964 года. Заставаўся членам ЦК КПЧ аж да 1966 года. Адным з яго апошніх публічных актаў быў пратэст каля пасольства СССР супраць здушэння Пражскай вясны ў 1968 годзе.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Вялікі крыж ордэна Адраджэння Польшчы[6]
- Два ордэны Клемента Готвальда (7.5.1955, 11.7.1961)[7].
Зноскі
- ↑ а б Zdeněk Fierlinger // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ а б Фирлингер Зденек // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Databáze Vojenského historického archivu Праверана 28 чэрвеня 2022.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Польшча ад 5 ліпеня 1947 года
- ↑ Спіс кавалераў ордэна Клемента Готвальда Архівавана 22 жніўня 2016.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Здэнек Фірлінгер
- Нарадзіліся 11 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1891 годзе
- Нарадзіліся ў Оламаўцы
- Памерлі 2 мая
- Памерлі ў 1976 годзе
- Памерлі ў Празе
- Пахаваныя ў Чэхіі
- Члены Чэшскай сацыял-дэмакратычнай партыі
- Члены Камуністычнай партыі Чэхаславакіі
- Кавалеры ордэна Клемента Готвальда
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
- Асобы
- Прэм’ер-міністры Чэхаславакіі
- Дыпламаты Чэхаславакіі
- Паслы Чэхаславакіі ў ЗША
- Паслы Чэхаславакіі ў СССР
- Паслы Чэхаславакіі ў Румыніі
- Паслы Чэхаславакіі ў Нідэрландах
- Паслы Чэхаславакіі ў Аўстрыі
- Паслы Чэхаславакіі ў Швейцарыі
- Ваеннапалонныя Першай сусветнай вайны (Аўстра-Венгрыя)
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
- Камуністы Чэхіі і Славакіі