Перайсці да зместу

Зенды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяг Ірана Гісторыя Ірана

Персідская імперыяПерсідскія цары
Да нашай эры
Дагістарычны Іран
Гільмендская культура (3200—2200 да н.э.)
Прота-эламіты (3200—2700 да н.э.)
Джырофт (3000—500 да н.э.)
Элам (2700—539 да н.э.)
Мана (1000—700 да н.э.)
Мідыя (728—550 да н.э.)
Ахеменіды (648—330 да н.э.)
Селеўкіды (330—150 да н.э.)
Наша эра
Аршакіды (250 да н.э. — 224 н.э.)
Сасаніды (224—650)
Арабскае заваяванне (637—651)
Амеяды (661—750)
Абасіды (750—1258)
Тахірыды (821—873)
Алавіды (864—928)
Сафарыды (861—1003)
Саманіды (875—999)
Зіярыды (928—1043)
Буіды (934—1055)
Газневіды (963—1187)
Сельджукі (1037—1194)
Гурыды (1149—1212)
Харэзмшахі (1077—1231)
Хулагуіды (1256—1353)
Музафарыды (1314—1393)
Чабаніды (1337—1357)
Сербедары (1337—1381)
Джалаірыды (1370—1432)
Туркаманы Кара-Каюнлу (1407—1468)
Туркаманы Ак-Каюнлу (1378—1508)
Сефевіды (1501—1722/1736)
Хатакі (1722—1729)
Афшарыды (1736—1802)
Зенды (1750—1794)
Каджары (1781—1925)
Пехлеві (1925—1979)
Ісламская рэвалюцыя ў Іране (1979)
Ісламская рэспубліка Іран (з 1980)

Партал «Іран»

Зенды — дынастыя, якая кіравала Іранам у 17531794 гадах. Заснавальнік — Махамед Карым-хан Зенд (першапачаткова зваўся Махамедам Карым-бекам, нар.1705, кіраваў з 1753), правадыр курдскага племя зендаў з групы файлі (з Лурыстана) [1][2][3][4][5][6][7] Ён прыйшоў да ўлады падчас міжусобіц, якія ўспыхнулі пасля смерці Надзір-шаха, і зрабіў сваёй сталіцай Шыраз. Захопам у 1763 годзе Азербайджана ён завяршыў аб'яднанне Ірана, акрамя Харасана, дзе кіраваў сляпы сын Надзір-шаха.

Махамед Карым-хан не прыняў шахскага тытула, а назваў сябе лакабам Вакіл од-Даўла («Упаўнаважаны дзяржавы») і кіраваў ад імя Сефевіда Ісмаіла III, якога трымаў у крэпасці ў ганаровым палоне. Гэта быў першы іранец, які стаў на чале Ірана пасля 700-гадовага кіравання чужакоў (цюркаў і манголаў), і ён праявіў сябе як адзін з лепшых кіраўнікоў у гісторыі краіны. Ён клапаціўся пра яе росквіт, адбудаваў Шыраз, узвёўшы між іншым раскошныя маўзалеі над грабніцамі вялікіх персідскіх паэтаў — Саадзі і Хафіза; быўшы сам непісьменным, быў заступнікам паэтаў і навукоўцаў; да таго ж адрозніваўся гуманным і вялікадушным характарам. Адзіны недахоп, які не маглі прабачыць яму персы, была прыхільнасць да віна, што прыпісвалі цесным зносінам з хрысціянамі — армянамі і грузінамі.

Махамед Карым-хан памёр у 80-гадовым узросце 13 сакавіка 1779 года, пасля чаго адразу пачаліся міжусобіцы сярод яго сваякоў. Яго сын Абу-л-Фатх-хан, які з усіх якасцей бацькі атрымаў у спадчыну толькі прыхільнасць да віна, быў зрынуты з прастола сваім дзядзькам Закі-ханам, затым адноўлены, затым ізноў зрынуты і аслеплены іншым дзядзькам, Махамедам Садык-ханам, які ў сваю чаргу быў зрынуты і пакараны смерцю Алі Мурад-шахам (1782), які паходзіў з іншай галіны Зендаў і перанёс сталіцу ў Ісфахан. Супраць апошняга адразу выступіў Ага-Мухамед-хан, глава цюркскага племя каджараў. Алі Мурад выступіў супраць каджараў, але напярэдадні бітвы атрымаў вестку пра мяцеж сына Махамеда Садык-хана Джафар-шаха, павярнуў для прыгнечання мецяжу і нечакана памёр (1785). Са свайго боку каджары рушылі на Ісфахан, узялі яго без бою і разрабавалі. Джафар-шах бег у Шыраз, дзе быў забіты ў выніку палацавай змовы (1789). Кіраўніком стаў яго сын Лотф Алі-шах. У 1791 г. у выніку здрады каджары завалодалі Шыразам, які таксама разрабавалі і разбурылі, апаганіўшы цела Махамеда Карым-хана; у 1794 г. яны ўзялі апошнюю апору Лотф Алі-шаха — Керман, перабіўшы і звярнуўшы ў рабства яго насельніцтва. Лотф Алі-шах паводле адной версіі быў проста забіты, а паводле іншай — яго асляпілі, адсеклі яму рукі і ногі, а затым яшчэ жывога адправілі ў новую сталіцу Каджараў Тэгеран, дзе і задушылі.

Іранская гістарыяграфія ацэньвае Зендаў вельмі высока. Сучасны іранскі гісторык Саід Нафісі піша пра іх: «З усіх іранскіх дынастый не было іншай такой людскай, справядлівай, літасцівай і добразычлівай дынастыі. Карым-хан — адзін з найбольш чалавекалюбных кіраўнікоў у гісторыі. Лотф Алі — адзін з дарагіх і блізкіх сэрцу шахідаў (мучанікаў) у гісторыі Ірана».

Дынастыя Зендаў

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. A fourth pretender was Karim Khan, son of Aymak of the Zand, a section of Lak tribe, Sir Percy Molesworth Sykes, A History of Persi, Macmillan and co., limited, 1930, p. 277.
  2. One of the contenders for power was Karim Khan Zand, a member of the Lak tribe near Shiraz, William Marsden, Stephen Album, Marsden's Numismata orientalia illustrata, Attic Books, 1977, ISBN 978-0-915018-16-1, p. 158.
  3. Karim Khan, the founder of the Zand dynasty of Persia that succeeded the Afsharids, was himself born to a family of these Lak deportees (of the Zand tribe), Mehrdad R. Izady, The Kurds: A Concise Handbook, Taylor & Francis, 1992, ISBN 978-0-8448-1727-9, p. 12.
  4. Kurdish leader, Karim Khan Zand,…, Wadie Jwaideh, The Kurdish National Movement: Its Origins and Development, Syracuse University Press, 2006, ISBN 978-0-8156-3093-7, p. 17.
  5. Lokman I. Meho, Kelly L. Maglaughlin, Kurdish Culture and Society: An Annotated Bibliography, Greenwood Publishing Group, 2001. ISBN 978-0-313-31543-5, p. 308.
  6. …the bulk of the evidence points to their being one of the northern Lur or Lak tribes, who may originally have been immigrants of Kurdish origin., Peter Avery, William Bayne Fisher, Gavin Hambly, Charles Melville (ed.), The Cambridge History of Iran: From Nadir Shah to the Islamic Republic, Cambridge University Press, 1991, ISBN 978-0-521-20095-0, p. 64.
  7. Jwaideh, Wadie (2006). The Kurdish national movement: its origins and development.
  • Строева Л. В. Керим-хан Зенд и ханы. // Иран: история и современность. М., Наука, 1983.
  • Ариф Алиев. Иран vs Ирак: история и современность. М., 2002.
  • Кузнецов Н. А. Политическое и социально-экономическое положение Ирана в конце XVIII- первой половине ХIX века. // Очерки новой истории Ирана. М., Наука, 1978
  • Кузнецов Н. А. Иран в первой половине XIX века. М., Наука, 1983
  • http://www.iranchamber.com/history/zand/zand.php
  • http://www.iranologie.com/history/history13.html Архівавана 21 лютага 2006.
  • http://www.friesian.com/iran.htm#zand