Зубраўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зубраўка
Морфаметрыя
Даўжыня 0,58 км
Шырыня 0,2 км
Плошча 0,1 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,32 км
Басейн
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Гродзенская вобласць
Зубраўка (Беларусь)
Зубраўка
Зубраўка
Зубраўка (Гродзенская вобласць)
Зубраўка
Зубраўка
Map

Зу́браўка, Зу́браўскае[1] — возера ў Беларусі, у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці, за 33 км на паўночны захад ад горада Шчучын, за 1,9 км на паўночны захад ад вёскі Арлова Гара, каля вусця ракі Нявіша, у басейне ракі Котра.

Плошча паверхні 0,1 км². Даўжыня 0,58 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 1,32 км. Катлавіна возера рэшткавага тыпу[1], выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 2—5 м, спадзістыя[1], пад лесам і хмызняком, на ўсходзе разараныя. Берагавая лінія слабазвілістая. У возера ўпадае меліярацыйны канал і на ўсходзе выцякае ручай у раку Котра.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Зубраўка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 379. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Гродненская область. Щучинский район: карта. Щучин, Острина, Желудок: планы / Ред. И.И. Шилай.. — Минск: РУП «Белкартография», 2010. — 3 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]