Перайсці да зместу

Казялец едкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Казялец едкі

Ranunculus acris var. nipponicus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ranunculus acris L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18583
NCBI  3447
EOL  473796
GRIN  t:30810
IPNI  712125-1
TPL  kew-2524461

Казялец е́дкі[3], курыная слепата, кураслеп (Ranúnculus ácris) — расліна, адзін з відаў роду Казялец сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Казялец едкі, гладышнік, курачча слепата, ладышнік[4], казлы, казялкі[5][6], зараза, казелец[7], казялец лугавы[8][9], казлы, курыная сляпата[10], казялец[11].

Казялец едкі. Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Казялец едкі — шматгадовая травяністая расліна, дасягае ў вышыню 30-100 см[12].

Лісце — ніжняе — доўгачаранковае, даўжынёй 5—10 см, пяцівугольныя, пальчатараздзельнае; верхняе — сядзячае, трохраздзельнае з лінейнымі, зубчастымі долямі[12].

Кветкі — ярка-жоўтага колеру, дасягаюць 2 см у дыяметры, адзіночныя ці сабраны ў суквецце паўпарасонік. Чашалісцікаў пяць; пялёсткаў — пяць; мноства тычачак і песцікаў. Цвіце з мая да восені[12] Формула кветкі: [13].

Плод — шматарэшак.

Агульны выгляд

Кветка

Плод

Распаўсюджаны ў Беларусі, Украіне, еўрапейскай частцы Расіі, на Каўказе, у Сібіры, на Далёкім Усходзе. У Беларусі сустракаецца паўсюдна[12].

  яшчэ 9 сямействаў (па Сістэме APG II), у тым ліку Макавыя   яшчэ каля 400 відаў
       
  парадак Казяльцовакветныя     род Казялец    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Казяльцовыя     від Казялец едкі
           
  яшчэ 44 парадка кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ каля 50 родаў  
     

Хімічны склад

[правіць | правіць зыходнік]

Расліна змяшчае лятучае едкае рэчыва з рэзкім пахам — протаанеманін (анеманол) тыпу камфары, што раздражняе слізістыя абалонкі вока, носа, гартані і ўнутраных органаў, каратыноід флаваксантын, сапапіны, алкалоіды, аскарбінавую кіслату, сардэчныя гліказіды і флавонавыя злучэнні.

Вельмі ядавіты. На скуры чалавека трава казяльца выклікае пачырваненне, сверб, бурбалкі і пухліны[14].

Меданос.

Ужываецца ў народнай медыцыне для лячэння апёкаў, ран, пры фурункулах, а таксама пры рэўматызме, галаўных болях, сухотах, захворваннях печані. Маззю з кветак са свіным тлушчам шаруюцца пры прастудзе. Водным адварам расліны паліваюць рэчы ад блашчыц і прусаў[12].

Сок лісця казяльца едкага праяўляе актыўнасць у дачыненні да дызентэрыйных мікроба Зонне[15].

Свежая трава выкарыстоўваецца ў гамеапатыі пры скурных захворваннях, падагры, неўралгіях, пры скурных сухотах[16].

Махрыстая форма (сорт Flore pleno) з буйнымі ярка-жоўтымі кветкамі вырошчваецца як дэкаратыўная садовая расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 108. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  5. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  6. Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
  7. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  8. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  9. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  10. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
  11. Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
  12. а б в г д Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
  13. Экафлора Украіны = Екофлора України (укр.) / Відпов. редактор Я.П. Дідух. — Київ: Фітосоціоцентр, 2004. — Т. 2. — 480 с..
  14. Верещагин В. И., Соболевская К. А., Якубова К. И. Полезные растения Западной Сибири. М. —Л., 1959
  15. Гавриленко А. В. Антимикробное действие лекарственных растений в Прикарпатье. В кн.: Фитонциды. Киев, 1967
  16. Павлов Н. В. Растительное сырьё Казахстана. М., 1947