Фурункул

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Фурункул
Furoncle.jpg
МКХ-10 L02.02.
МКХ-9 680.9680.9
DiseasesDB 29434 29434
MeSH D005667 D005667

Фурункул (-ёз; лац.: furunculus — зладзюжка), або скула — гнойна-амярцвяльнае запаленне валасянога мяшэчка(англ.) бел. і навакольнай злучальнай тканкі, абумоўленае ўкараненнем залацістых(англ.) бел. стафілакокаў. Узнікае праз забруджванне скуры хімічным рэчывам, мікратраўму, расчухванне і павышаную дзейнасць потавых і сальных залоз. Развіваецца на ўсялякім участку скуры, акрамя далоні і ступні. Множнае адначаснае і паслядоўнае ўзнікненне здараецца пры цукровым дыябеце. Пры зліцці і пашкоджанні глыбокіх слаёў скуры і падскурнай клятчаткі(англ.) бел. ўтвараецца карбункул. Ускладненне хваробы выклікае лімфадэніт і лімфангіт[1]. Праяўляецца праз пачырванне фурункула, на месцы якога адзначаецца боль і сверб[2].

Зноскі

  1. Фурункул // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2003. — Т. 16. — С. 576. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6.
  2. Вольга Кулінковіч. Фурункулы не выціскаць // Звязда : газета. — 19 сакавіка 2011. — № 51 (26915). — С. 4. — ISSN 1990-763x.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]