Казімір Кулак
Казімір Кулак | |
---|---|
Адукацыя | |
Дзейнасць | каталіцкі святар |
Месца працы | |
Нараджэнне |
26 сакавіка 1896 |
Смерць |
19 студзеня 1989 (92 гады) |
Пахаванне |
Казімір Кулак (26 сакавіка 1896 — 19 студзеня 1989), каталіцкі святар заходняга абраду, доктар тэалогіі, рэлігійны і культурна-асветны дзеяч, удзельнік беларускага хрысціянскага руху XX стагоддзя, душпастыр, педагог, актывіст беларускага студэнцкага руху міжваеннага дваццацігоддзя, прыхільнік беларускага вуніяцтва.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў в. Кудзераўшчына Сакольскага павета Гарадзенскай губерні. Паходзіў з сялянскай сям’і: бацькі — Вікенцій і Разалія (з дому Фалевічаў) Кулакі.
Скончыў Дуброўскае вышэйшае пачатковае вучылішча (7 чэрвеня 1914 года). З 1915 года — клерык Віленскай духоўнай семінарыі. Пасвячоны ў святары 30 мая 1920 года. З 1923 года служыў вікарыем у парафіі Трокі і адначасова выкладаў Закон Божы ў мясцовай школе. З беларускім нацыянальна-рэлігійным рухам звязаны з часоў вучобы ў Віленскай семінарыі. Вучыўся ў папскім Усходнім інстытуце ў Рыме, дзе ў 1927 годзе паспяхова абараніў доктарскую працу на тэму «Псіхалогія вяртання да каталіцтва Мялеція Сматрыцкага, біскупа Полацкага». Пад час вучобы ў Рыме падараваў Папскай бібліятэцы ў Ватыкане «Гісторыю беларускай (крыўскай) кнігі» В. Ластоўскага. Перапісваўся з беларускім святаром Уладзіславам Талочкам.
У лістах да Вацлава Ластоўскага палемізаваў у сувязі з прапановай апошняга «стварыць сваю ўласную веру». Пасля вучобы вярнуўся ў Пінскую дыяцэзію, дзе працаваў прафесарам рускай мовы ў мясцовай духоўнай семінарыі. Кіраваў уніяцкім сектарам. У 1933 годзе — у Варшаве: выконваў абавязкі сакратара біскупа Міколы Чарнецкага. Прадстаўлены ў Ватыкане як кандыдат у папскія прэлаты, аднак прэлатуры не атрымаў.
Магчыма, не апошнюю ролю ў гэтай справе адыгралі дзве істотныя акалічнасці: прыхільнасць да ўніяцтва і паслядоўная падтрымка беларускага нацыянальна-рэлігійнага руху. У 1940-я гады праводзіў душпастырскую дзейнасць у Ляндварове і Тургелях Троцкага дэканата. Арыштоўваўся нямецкімі ўладамі.
Памёр у Ляндварове, там жа быў пахаваны.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Электронная Энцыкляпэдыя. Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст. Кулак Казімір .
- Pasterz dusz, patriota i wierny przyjaciel .
- Выпускнікі Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі
- Выпускнікі Папскага ўсходняга інстытута
- Выкладчыкі Пінскай вышэйшай духоўнай семінарыі
- Нарадзіліся 26 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1896 годзе
- Нарадзіліся ў Сакольскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 19 студзеня
- Памерлі ў 1989 годзе
- Памерлі ў СССР
- Пахаваныя ў Тракайскім раёне
- Асобы
- Нарадзіліся ў Сакульскім павеце
- Постаці беларускага каталіцтва