Ландварова
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ландварова[2][3] або Ляндварова[4], таксама Ля́нтварыс[5] (літ.: Lentvaris) — горад у Літве, цэнтр сянюніі Троцкага раёна Віленскага павета. Размешчаны за 9 км ад Трокаў, за 18 км ад Вільні. Чыгуначны вузел на Вільню, Гродню, Коўню.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Тапонім «Ляндварова»[6] мае нямецкае паходжанне і ўтварыўся ад слоў Land (зямля) і Warte (варта).
Варыянты назвы горада ў беларускіх тэкстах: Ландварова, Ляндварова, Ляндвароў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Упершыню згадваецца ў 1596 годзе, але паводле археалагічных даследаванняў першыя пасяленні існавалі тут яшчэ ў XI—XII стагоддзях.
У розныя часы Ландварова было ва ўладанні Кунцэвічаў, Сапегаў, Нарушэвічаў, манахаў-бенедэктынаў, Хадкевічаў, Французевічаў, Грыневічаў, Дамброўскіх.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года мясцовасць апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Троцкім павеце Віленскай губерні. У 1850 годзе Ландварова разам з чатырма фальваркамі (Карпаўка, Пятухова, Рачкуны і Устрань) набыў Юзаф Тышкевіч. У 1862 годзе праз паселішча прайшла чыгунка. Станам на 1881 год у Ландварове было 29 двароў, на 1896 — 39.
За часамі Першай сусветнай вайны з 1915 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[7]. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй[8]. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР, у канцы сакавіка заняты польскімі войскамі.
У 1920 годзе Ландварова апынулася ў Сярэдняй Літве, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Віленскім павеце Віленскага ваяводства. У беларускай гістарыяграфіі землі вядомы як Заходняя Беларусь. У другой палове верасня 1939 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй. 10 кастрычніка 1939, згодна з літоўска-савецкім дагаворам, бальшавікі перадалі мястэчка ў склад Літвы.
З 1940 года ў Літоўскай ССР. 3 жніўня 1946 Ландварова атрымала статус горада. У 2001 годзе афіцыйны зацверджаны гарадскі герб.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе: 1866 год — 162 чал., усе каталікі[9]; 1881 год — 385 чал.; 1896 год — 385 чал.[10]; 1897 год — 300 чал.
- XX стагоддзе: 1923 год — 2 тыс. чал.; 1939 год — 2,5 тыс. чал.; 1959 год — 4216 чал.; 1966 год — 5,5 тыс. чал.; 1970 год — 8235 чал.; ; 1976 год — 9,6 тыс. чал.; 1979 год — 10 167 чал.; 1989 год — 12 694 чал.
- XXI стагоддзе: 2001 год — 11 773 чал.; 2010 год — 11 417 чал.
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]У Лентварысе ёсць наступныя навучальныя ўстановы:
- Гімназія імя Матэюса Шымелёніса;
- Гімназія імя Генрыка Сянкевіча; (адукацыя на польскай мове)
- Гімназія «Версме»; (адукацыя на рускай мове)
- Лентварская пачатковая школа.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Гаспадарчы двор Тышкевічаў (XIX ст.)
- Касцёл Звеставання Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1910—1926)
- Палаца Тышкевічаў (XIX ст.)
Страчаная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]- Капліца (1905)
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]- Даўнія графічныя выявы Ляндварова
-
Літаграфія з акварэлі
-
Ляндварова, Альфрэд Ізідор Ромер, 1869
-
С. Анташэвіч, 1887
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]У Ляндварове памёр і пахаваны ўдзельнік беларускага хрысціянскага руху XX ст., рэлігійны і культурна-асветны дзеяч Казімір Кулак (1890—1989).
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ Назва паводле карты да артыкула Заходняя Беларусь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 21. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- ↑ site:knihi.com Ландварова - Пошук Google . www.google.com. Праверана 7 студзеня 2025.
- ↑ site:knihi.com Ляндварова - Пошук Google . www.google.com. Праверана 7 студзеня 2025.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Смоліч А. Географія Беларусі. — Вільня: Друкарня «Віленскага Выдавецтва» Б. А. Клецкіна, 1922. — 307 с.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 18.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 20.
- ↑ Landwarowo // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce (польск.). — Warszawa, 1884. S. 75.
- ↑ Ляндварово // Ландварова // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Landwarowo // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce (польск.). — Warszawa, 1884. — S. 75.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ландварова