Перайсці да зместу

Каларада (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каларада
англ. Colorado River
Характарыстыка
Даўжыня 2330 км
Басейн 629 100 км²
Расход вады 1 206 м³/с
Вадацёк
Выток La Poudre Pass[d]
 • Вышыня ~2800 м
 • Каардынаты 40°28′20″ пн. ш. 105°49′34″ з. д.HGЯO
Вусце Каліфарнійскі заліў
 • Каардынаты 31°48′54″ пн. ш. 114°48′00″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Каліфарнійскі заліў

Краіна
physical
Каларада (рака)
Каларада (рака)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каларада (англ.: Colorado River, ісп.: Río Colorado) — рака ў ЗША і Мексіцы. Даўжыня 2330 км (з прытокам Грын-Рывер 3200 км). Плошча дэльты 100 тыс. км². Вадазбор 635 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,508 тыс. м³/сек. Пачынаецца ў Перадавым хрыбце Скалістых гор, цячэ пераважна па пустынных і паўпустынных раёнах. Пры перасячэнні плато Каларада ўтварае глыбокія каньёны агульнай даўжынёй каля 800 км (у тым ліку Гранд-Каньён). Упадае ў Каліфарнійскі заліў Ціхага акіяна. Прытокі: Грын-Рывер (справа), Сан-Хуан, Літл-Каларада, Хіла (злева). Жыўленне снегавое, разводдзе з красавіка па ліпень. На Каларада пабудаваны плаціны Глен-Каньён-Дам і Гувер (Боўлдэр-Дам), буйныя вадасховішчы — азёры Паўэл і Мід. Суднаходная на 228 км ад вусця.