Кальцо з П’етраасы
| ||
Вестготы | ||
Кальцо з П’етраасы. 381 | ||
Матэрыял | золата | |
---|---|---|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кальцо з П’етраасы — залатое кальцо ў выглядзе шыйнай грыўні, знойдзенае ў кургане каля П’етраасы (цяпер П’етрааселе), жудзец Бузэў, паўднёвая Румынія (былая Валахія), у 1837 годзе. Яно было часткай вялікага залатога скарба, датаванага 250—400 гадамі нашай эры. Само кальцо, як часцей за ўсё лічыцца, мае рымска-міжземнаморскае паходжанне, на ёй ёсць надпіс на гоцкай мове (рунічны алфавіт «старшы Футарк»).
Кальцо з надпісам застаецца прадметам сур’ёзнай навуковай цікаўнасці, існуе шэраг тэорый наконт яго паходжання, прычыны захавання і датыроўкі. Надпіс, пашкоджаны неўзабаве пасля выяўлення, не можа быць прачытаны з упэненасцю, таму робяцца розныя спробы яго рэканструкцыі і інтэрпрэтацыі. Нядаўна з’явілася магчымасць рэканструяваць пашкоджаны ўчастак з дапамогай зноў знойдзеных выяў кальца ў яго першапачатковым стане. Кальцо з надпісам можа даць разуменне прыроды дахрысціянскай язычніцкай рэлігіі готаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Арыгінальны скарб, выяўлены ў вялікім кальцавым кургане, вядомым як гара Істрыца каля П’етрааселе ў Румыніі, складаўся з 22 частак, сярод якіх былі мноства залатых пасудзін, талерак і кубкаў, а таксама ювелірныя вырабы, у тым ліку два кальцы з надпісамі. Калі скарб толькі выявілі, рэчы былі склеены ў неіндыфіцыруемую чорную масу, што прывяло да высноў, што скарб мог быць пакрыты нейкім арганічным матэрыялам (напрыклад тканінай ці скурай) да таго як быў закапаны ў зямлю[1] Агульная вага знаходкі была каля 20 кг.
Дзесяць рэчаў, сярод якіх адно кальцо з надпісам, былі скрадзены неўзабаве пасля знаходкі скарба. А калі скраденыя рэчы былі зноў знойдзены, было высветлена, што кальцо было разрэзана прынамсі на чатыры часткі ювелірам з Бухарэста, пры гэтым адзін з сімвалаў надпіса быў значна пашкоджаны. На шчасце, да гэтага Лонданскае Арундэльскае таварыства зрабіла падрабязныя малюнкі, гіпсавую копію і фотаздымак кальца, і страчаны сімвал магчыма было аднавіць з адноснай пэўнасцю[2].
Прычыны захавання
[правіць | правіць зыходнік]Як і ў большасці знаходак гэтага тыпу, застаецца незразумелым, чаму рэчы былі памешчаны ў курган, хаця ёсць некалькі праўдападобных версій. Тэйлар сцвярджае, што кальцападобны курган, у якім гэтыя рэчы былі знойдзены, верагодна, знаходзіцца на месцы язычніцкага храма, і на падставе аналіза знойдзенага надпіса, можна меркаваць, што яны былі часткай ватыўнага скарба[3]. Праўда гэтая тэорыя ў значнай ступені ігнаруецца больш познімі даследаваннямі. У прыватнасці Лаенга (1997) адзначае, што ўсе астатнія рэчы ў скарбе мелі «пэўны рытуальны характар»[4]. Асабліва вартай увагі ў гэтай сувязі з’яўляецца фіяла, упрыгожаная выявамі (хутчэй за ўсё германскіх) багоў[5].
Прыхільнікі тэорыі аб асабістым скарбе Атанарыха мяркуюць, што золата было закапана ў спробе схаваць яго ад гунаў, якія перамаглі гоцкае племя грэйтрунгаў на поўначы ад Чорнага мора і пачалі рухацца ў бок Дакіі каля 375 года[6]. Але застаецца незразумелым, чаму золата так і засталося закапаным, бо дамова Атанарыха з Феадосіям I (380) дазволіла яму і яго супляменнікам знаходзіцца пад абаронай Рымскай дзяржавы да яго смерці ў 381 годзе. Іншыя даследчыкі меркавалі, што скарб належаў валадару остготаў. Русу (1984) ідэнтыфікаваў Гайну, гоцкага палкаводца рымскай арміі, які быў забіты гунамі каля 400 года, як уладальніка скарба[7]. Хаця гэтая версія дапамагла б патлумачыць, чаму клад застаўся закапаным, яна не можа даць адказ на пытанне, чаму такі прыкметны кальцападобны курган быў абраны ў якасці месца, дзе быў схаваны такі вялікі і каштоўны скарб.
Датаванне
[правіць | правіць зыходнік]Былі прапанаваны розныя версіі пра час захвання скарба, якія шмат у чым засноўваюцца на паходжанні рэчаў, манеры пахавання і надпісе на кальцы. Тэйлар гаворыць аб дыяпазоне ад 210 да 250 года[3]. У больш позніх даследваннях навукоўцы прапанавалі некалькі больш познія тэрміны: прыхільнікі тэорыі Атанарыха казалі пра пачатак 4-га стагоддзя, а даследчыкі Канстантынэску і Тамеску ўказвалі на пачатак 5 стагоддзя[8].
Рэканструкцыя надпісу
[правіць | правіць зыходнік]На залатым абручы маецца рунічны надпіс («старэйшы Футарк»), пры гэтым 7-ы сімвал (верагодна ᛟ /o/) быў збольшага знішчаны, калі абруч парэзалі выкрадальнікі. Пашкоджаная руна выклікала шэраг навуковых дыскусій, падчас якіх яе прызнавалі як ᛃ /j/ (Reichert 1993, Nedoma 1993) ці, магчыма, ᛋ /s/ (Looijenga 1997)[9]. Калі прыняць да ўвагі здымак Арундэльскага таварыства, дык надпіс першапачаткова быў такі:
- gutaniowi hailag
- ᚷᚢᛏᚨᚾᛁᛟᚹᛁ ᚺᚨᛁᛚᚨᚷ
Сэнс надпісу
[правіць | правіць зыходнік]Нягледзячы на адсутнасць кансэнсусу адносна дакладнай расшыфроўкі надпісу, навукоўцы згодныя з тым, што яго мова — нейкая форма готыкі, і што яна была зроблена ў рэлігійных мэтах. Тэйлар інтэрпрэтуе надпіс як відавочна паганскі па сваім характары і які сведчыць аб існаванні храма, для якога абруч быў вотыўным скарбам. Ён называў дату закладання скарбу (210—250) сыходзячы з таго факту, што пераход да хрысціянства готаў уздоўж Дуная, як лічыцца, быў практычна завершаны на працягу некалькіх пакаленняў пасля таго, як яны перасяліліся сюды ў 238 годзе[10].
Мак-Лаўд і Міес (2006) лічаць, што абруч мог уяўляць сабою «храмавы абруч» ці «святы прысяжны абруч», існаванне якіх у паганскія часы зафіксавана ў старажытнаскандынаўскай літаратуры і знаходзіць пацверджанне ў археалогіі[11]. Акрамя таго, як яны мяркуюць, надпіс мог служыць доказам існавання пакланення «маці-багіням» сярод готаў, што паўтарае добра задакументаванае пакланенне «маці-багіням» у іншых рэгіёнах на нямецкім поўначы[12]. Мак-Лаўд і Міес таксама мяркуюць, што з’яўленне абодвух агульнанямецкіх тэрмінаў, якія пазначаюць «святасць» (wīh і hailag), можа дапамагчы растлумачыць адрозненне паміж двума паняццямі на гоцкай мове. Яны мяркуюць, што абруч лічыўся святым не толькі з-за яго сувязі з адным ці некалькімі божаствамі, але таксама і сам па сабе[13].
Зноскі
- ↑ Schmauder (2002:84).
- ↑ Фотаздымак Арундэльскага таварыства, існаванне якога амаль стагоддзе заставалась невядомым навукоўцам, быў перавыданы Бернардам Місам у 2004 годзе
- ↑ а б Taylor (1879:8).
- ↑ Looijenga (1997:28). See also MacLeod and Mees (2006:174)
- ↑ Constantinescu (2003:2).
- ↑ Constantinescu (2003:3,14).
- ↑ Rusu (1984:207-229); referenced in Cojocaru (1999:11).
- ↑ Constantinescu (2003:3,14); Tomescu (1994:230-235).
- ↑ Reichert (1993), Nedoma (1993); referenced in Düwel (2001:32).
- ↑ Taylor (1879:7-8).
- ↑ MacLeod and Mees (2006:173-174); Ullberg (2007)
- ↑ MacLeod and Mees (2006:174)
- ↑ MacLeod and Mees (2006:174).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Antonsen, Elmer H. (2002). Runes and Germanic Linguistics. Mouton de Gruyter. ISBN 3-11-017462-6.
- Avram, Alexandru (Ed.) (1994). Goldhelm, Schwert und Silberschätze: Reichtümer aus 6000 Jahren rumänischer Vergangenheit (catalogue). Frankfurt am Main: Sonderausstellung Schirn Kunsthalle.
- Cojocaru, V.; Besliu, C.; Manea, C. A. (June 1999). "Nuclear Analyses of the Pietroasa Gold Hoard". Journal of Radioanalytical and Nuclear Chemistry. 240 (3): 897–908. doi:10.1007/BF02349869. ISSN 0236-5731. Архівавана з арыгінала 5 студзеня 2013. Праверана 31 сакавіка 2019.. PDF
- Constantinescu, B.; Bugoi, R.; Cojocaru, V.; Voiculescu, D.; Grambole, D.; Herrmann, F.; Ceccato, D.; Calligaro, T.; Salomon, J. (August 2003). "Micro-PIXE Study of Gold Archaeological Objects". Journal of Radioanalytical and Nuclear Chemistry. 257 (2): 375–383. doi:10.1023/A:1024700316827. Архівавана з арыгінала 8 снежня 2012. Праверана 31 сакавіка 2019.. PDF; Summary Архівавана 1 кастрычніка 2021.
- Diculescu, Constantin (1923). Die Wandalen und die Goten in Ungarn und Rumänien. Leipzig: Mannus-Bibliothek, 34.
- Düwel, Klaus (2001). Runenkunde. Stuttgart: J.B. Metzler. ISBN 3-476-13072-X.
- Giurescu, Constantine (1976). History of the Romanians. Bucharest: Romanian Academy Publishing House..
- Green, Dennis H. (2000). Language and History in the Early Germanic World. Cambridge University Press. ISBN 0-521-79423-4.
- Heizmann, Wilhelm; Pieper, Peter (2003). Runica-Germanica-Mediaevalia (Ergänzungsbände zum Reallexikon der Germanischen Altertumskunde). Berlin, New York. pp. 595–646.
{{cite book}}
: Папярэджанні CS1: месца без выдавецтва (спасылка) - Johnsen, Ingrid Sanness (1971). "Omkring tolkning av runeinnskriften på gullringen fra Pietroassa". Mål og namn. Studiar i nordisk mål- og namnegranskin. Oslo: Magerøy, Hallvard, KjellVenås: 172–186.
- Krause, Wolfgang; Jankuhn, Herbert (1966). Die Runeninschriften im älteren Füthark. Göttingen.
{{cite book}}
: Папярэджанні CS1: месца без выдавецтва (спасылка) - Krogmann, Willy (1978). Die Kultur der alten Germanen: Teil I: Die materiellen Voraussetzungen. Wiesbaden.
{{cite book}}
: Папярэджанні CS1: месца без выдавецтва (спасылка) - Looijenga, Tineke (1997). "Runes around the North Sea and on the Continent AD 150-700: Texts and Contexts" (PDF). University of Groningen. Праверана 2008-04-08.
{{cite journal}}
: Шаблон цытавання journal патрабуе|journal=
(даведка) - MacLeod, Mindy; Mees, Bernard (2006). Runic Amulets and Magic Objects. Boydell Press. ISBN 1-84383-205-4.
- Massmann, H.F. (1857). "Der Bukarester Runenring". Germania: Vierteljahrsschrift für Deutsche Alterthumskunde (Hg.: F. Pfeiffer). 2: 209–213.
- Mees, Bernard (2004). "Runo Gothica: The Runes and the Origins of Wulfila's Script". Die Sprache: Zeitschrift für Sprachwissenschaft. 3: 55–79.
- Nedoma, Robert (1993). "Abbildungen und Nachbildungen des unbeschädigten Runenrings von Pietroassa". Die Sprache: Zeitschrift für Sprachwissenschaft. 35: 226–234.
- Nordgren, Ingemar (2004). The Well Spring of the Goths: About the Gothic Peoples in the Nordic Countries and on the Continent. iUniverse. ISBN 0-595-33648-5.
- North, Richard (1997). Heathen Gods in Old English Literature. Cambridge University Press. ISBN 0-521-55183-8.
- Odobescu, Alexandru (1889). Le trésor de Petrossa: Étude sur l’orfèvrerie antique. Paris-Leipzig: J. Rotschild.
- Reichert, Hermann (1993). "GUTANI? WI HAILAG". Die Sprache: Zeitschrift für Sprachwissenschaft. 35: 235–247.
- Rusu, M. (1984). "Tezaurul De La Pietroasele Şi Contextul Istoric Contemporan". Cercetãri Arheologice. 7: 207–229..
- Schmauder, Michael (December 1, 2002). Corradini, Richard (рэд.). "The 'Gold Hoards' of the Early Migration Period". The Construction of Communities in the Early Middle Ages: Texts, Resources and Artifacts. Brill Academic Publishers: 81–107. ISBN 978-90-04-11862-1.
- Steiner-Welz, Sonja (2005). Runenkunde: Die Welt der Germanen. Mannheim: Reinhard Welz Vermittler. ISBN 978-3-936041-15-6..
- Taylor, Isaac (1879). Greeks and Goths: A Study on the Runes. London: MacMillan and Co..
- Todd, Malcolm (1992). The Early Germans. Blackwell Publishing. ISBN 0-631-19904-7.
- Tomescu, Dorina (1994). "Der Schatzfund von Pietroasa". Goldhelm, Schwert und Silberschätze. Frankfurt am Main: Sonderausstellung Schirn Kunsthalle: 230–235.
- Toril, Swan; Mørck, Endre; Westvik, Olaf J. (1994). Language Change and Language Structure: Older Germanic Languages in a Comparative Perspective. de Gruyter. ISBN 3-11-013538-8.
- Ullberg, Sara. Kultplats helgad åt guden Ull hittad i Upplands Bro . Dagens Nyheter (13 снежня 2007). Праверана 29 лютага 2008.