Капліца-пахавальня Святаполк-Мірскіх
Праваслаўная капліца-пахавальня | |
Капліца-пахавальня Святаполк-Мірскіх | |
---|---|
альтэрн.: Капліца-пахавальня Сьвятаполк-Мірскіх | |
| |
53°27′05,25″ пн. ш. 26°28′31,48″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Гарадскі пасёлак | Мір |
Канфесія | Праваслаўная царква |
Епархія | Навагрудская епархія |
Архітэктурны стыль | мадэрн, псеўдарускі стыль |
Архітэктар | Р. Марфельд |
Дата заснавання | 1904 |
Будаўніцтва | 1904—1910 гады |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000723 |
Стан | Добры, царква дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Капліца-пахавальня Святаполк-Мірскіх — помнік архітэктуры стылі ампір (паводле іншых звестак, арт-нуво[1]). Знаходзіцца ў г. п. Мір у паўкіламетры на ўсход ад Мірскага замка ў маляўнічым англійскім парку, закладзеным у канцы XIX — пачатку XX стагоддзі па распараджэнні княгіні Клеапатры Міхайлаўны Святаполк-Мірскай[2]. Была пабудавана як радавая пахавальня князёў Святаполк-Мірскіх[3].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыя пабудовы капліцы
[правіць | правіць зыходнік]Праект царквы-магільнага склепа быў выкананы пецярбургскім архітэктарам Робертам Марфельдам і ўхвалены Будаўнічым аддзяленнем Мінскай Губернскай Управы 24 жніўня 1902 года. Аўтар праекта ніколі не быў у Мірскім замку, але многа чуў пра яго. Марфельд паспрабаваў зблізіць два будынкі — сярэднявечны замак і царкву-магільны склеп накіраванасцю ўгару, гатычным мурам і колерам чырвонай цэглы. Княгіня Клеапатра не пашкадавала сродкаў, і магільны склеп фактычна «вырас» да аб'ёмаў невялікай царквы: з вежай-званіцай, двума парталамі і нават з сістэмай апалу[4].
Будаўніцтва магільнага склепа пачалося ў 1904 годзе і працягвалася да 1910 года (па іншых звестках да 1911 года), ён быў асвечаны ў памяць пра мужа княгіні Клеапатры — Мікалая Іванавіча, — у гонар Святога Мікалая[5].
Далейшая гісторыя капліцы
[правіць | правіць зыходнік]У 1939 годзе царква была разрабавана, а пакінутая царкоўная маёмасць у 1940 годзе было вывезена ў Свята-Георгіеўскую царкву на праваслаўных могілках. Пастановай Mірскага райвыканкама ад 14 жніўня 1948 года памяшканні цэрквы былі перададзены пад збожжасховішчы спіртавога завода. У сакавіку 1966 года "невядомымі асобамі на могілкавай царкве быў пашкоджаны іканастас з абразамі з княжай царквы-магільныя скляпы. У 1994 упаду іканастас быў перададзены ў царкву Жыровіцкага абраза Божай Маці (г.п. Березовка Лідскага раёна). Увосені 2009 года ў цэрквы-магільнаму склепу Святаполк- Мірскіх усталяваны новы іканастас — копія першапачатковага[6].
У магільным склепе шэсць пахаванняў. Там знаходзіцца труны князя Мікалая Святаполк-Мірскага, першапачаткова пахаванага ля сцен Траецкай царквы. У лютым 1910 года ў склепе з'явілася труна княгіні Клеапатры Міхайлаўны. А праз некалькі гадоў, 3 мая 1913 года, у радавым склепе супакоілася іх унучка Сонечка Святаполк-Мірская (дачка сына Івана). Гэта падзея зафіксавана ў Набажэнскім дзённіку за 1899—1914 гг.: «3 траўня 1913 года — ранішняя Літургія і паніхіда святара Хлябцевіча з дыяканам Занцевічем. Провад са станцыі Замір'е ў Мір князёўны Святаполк-Мірскай. Паніхіда і пахаванне ў склепе маёнтка Замір'е. Пратаірэй Ф. Сцяпура, святары М. Русецкі, І. Хлябцевіч». Пазней, у 1922 і 1938 гадах, у склепе былі пахаваны двое сыноў князя Мікалая і княгіні Клеапатры — Іван і Міхаіл[7].
1 снежня 2008 года царква-пахавальня апошніх уладальнікаў Мірскага замка князёў Святаполк-Мірскіх адкрыла свае дзверы для наведвальнікаў[2].
Архітэктура капліцы
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана з чырвонай цэглы з белымі атынкаванымі дэталямі[1]. Асноўны аб'ём будынка прамавугольны ў плане, са зрэзанымі ў паўночным баку вугламі і пяціграннай апсідай[1]. Галоўны фасад мае асіметрычна-дынамічную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю, дамінантай якой з'яўляецца вежа-званіца (3-ярусная, чатырохгранная, завершана купалам)[1][8].
Фасад царквы ўпрыгожвае мазаічны паліхромны (сіні, вохрысты, залацісты колеры) абраз Ісуса Хрыста Уседзяржыцеля, выкладзены з кавалачкаў каляровага шкла — смальты[1]. Дакладна невядома, хто быў аўтарам мазаікі. Па адной з версій яна была выканана ў прыватнай мазаічнай майстэрні Фралова ў Санкт-Пецярбургу, па іншай — мазаічыстам з Познані, у пары з якім працаваў мясцовы майстар Панько Іван Пракаповіч. Аднак, ні першая, ні другая версіі дагэтуль дакументальна не пацверджаны. Мазаічны абраз насычаны спалучэннем кветак, эфектным залатым фонам і поглядам Хрыста. Побач з абразам знаходзіцца копія картуша Святаполк-Мірскіх з гербамі двух гарадоў: Кіева і Масквы[1]. Картуш і абраз з'яўляюцца, фактычна, самастойнымі элементамі архітэктурнай кампазіцыі царквы-пахавальні[9].
Глыбокі партал увахода размешчаны ў нізкім прытворы з вуглавымі контрфорсамі. Насычанае каларыстычнае вырашэнне фасадаў ствараецца спалучэннем чырвонай цэглы, белых дэталей архітэктурнага дэкору (паўкалонкі, ізумрудна руставаныя ліштвы акон, карніз з сухарыкамі і інш.), шэрага бетону, паліхромнай бутавай муроўкі цокаля, паліхромнай мазаікі. Зала перакрыта самкнутым 4-гранным скляпеннем з арнаментальнай фрэскавай размалёўкай, асвятляецца высокімі арачнымі вокнамі. Крыпта мае крыжовыя скляпенні на папружных арках і злучана з ярусамі вежы драўлянымі вітымі ўсходамі. У зале і крыпце грубкі, абліцаваныя кафляй[8]. На вежы званіцы знаходзіліся два званы вагай 710 і 435 кг.
У планавальнай структуры будынка было прадугледжана два самастойныя ўзроўні. Верхні — царква, разлічаная на абмежаваны лік вернікаў, ніжні — прастора ўласна магільнага склепа. Па праекце Р. Р. Марфельда крыпта была разлічана на дваццаць пахаванняў. У інтэр'еры царквы былі абраныя спакойныя тэракотавыя таны, строгі геаметрычны арнамент, фіялетавая размалёўкай[9].
Царква складалася з нартэкса, храма і алтарнай часткі, якая адлучалася іканастасам з «7-ю абразамі старымі». На горнем месцы ў алтарнай частцы знаходзілася абраз Новазапаветнай Троіцы з прымацаванай металічнай лампадкай. У цэнтры алтара размяшчаліся драўляны пасад, ахвярнік і запасадны металічны семісвечнік. У храме знаходзіўся драўляны ківот, два металічных сталых падсвечніка, металічныя харугві, драўляная скрыня для свечак. Пад зборам храмавай часткі знаходзілася металічнае панікадзіла[10].
Зноскі
- ↑ а б в г д е Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 347. — 430 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.
- ↑ а б Ольга Новицкая, Людмила Прокопенко. Княжеская церковь-усыпальница в Мире. с. 87
- ↑ Архітэктура Беларусі. с. 346
- ↑ Ольга Новицкая, Людмила Прокопенко. Княжеская церковь-усыпальница в Мире. с. 87-88
- ↑ Ольга Новицкая, Людмила Прокопенко. Княжеская церковь-усыпальница в Мире. с. 88
- ↑ Ольга Новицкая, Людмила Прокопенко. Княжеская церковь-усыпальница в Мире. с. 90
- ↑ Ольга Новицкая, Людмила Прокопенко. Княжеская церковь-усыпальница в Мире. с. 91
- ↑ а б Архітэктура Беларусі. с. 347
- ↑ а б Ольга Новицкая, Людмила Прокопенко. Княжеская церковь-усыпальница в Мире. с. 89
- ↑ Ольга Новицкая, Людмила Прокопенко. Княжеская церковь-усыпальница в Мире. с. 89-90
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рэстаўрацыя Мірскага замка. Праблема захавання прыроднага культурнага ландшафтаў : навукова-практычная канферэнцыя, г. п. Мір, 6 чэрвеня 2010 г. / Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Замкавы комплекс «Мір»; навук. рэд. А. А. Ярашэвіч. — Нясвіж : Нясвіжская ўзбуйненая друкарня імя С. Буднага, 2012. — 96 с. ISBN 978-985-6796-77-0. Ольга Новицкая, Людмила Прокопенко. Княжеская церковь-усыпальница в Мире. (К 100-летнему юбилею)
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік/Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: А. А, Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Капліца-пахавальня Святаполк-Мірскіх на Вікісховішчы |
- Капліца-пахавальня Святаполк-Мірскіх на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Капліца-пахавальня Святаполк-Мірскіх на сайце Radzima.org