Капліца-пахавальня Талочкаў
Славутасць | |
Капліца-пахавальня Талочкаў | |
---|---|
52°13′05″ пн. ш. 23°30′36″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | неаготыка |
Дата заснавання | XX стагоддзе |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000753 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Капліца-пахавальня Талочкаў — капліца-пахавальня ў в. Вялікая Ракавіца Брэсцкага раёна. Размешчана на паўночна-заходняй ускраіне вёскі, у былым прысядзібным парку. Пабудавана ў пачатку XX стагоддзя з цэглы як пахавальня ўладальніка маёнтка Талочкі[1][2].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры неаготыкі. Вырашана кампактным прамавугольным у плане аб’ёмам з 3-граннай алтарнай часткай, накрытым стромкім двухсхільным дахам. Да франтальнага фасада далучана двух’ярусная чатырохгранная званіца, спічасты шацёр якой акаймоўвала аркатура з фіяламі (не захаваліся). Уваход вырашаны перспектыўным стральчатым парталам, фланкіраваным гранёнымі пілонамі. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі ў рэльефных ліштвах. Вуглы аб’ёмаў умацаваны ступеньчатымі контрфорсамі[2].
Зноскі
- ↑ Ракавіца // Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы) / Л. М. Несцярчук. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 336 с. — ISBN 985-6302-37-4.
- ↑ а б Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 311. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 311. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Капліца-пахавальня Талочкаў
- Капліца-пахавальня Талочкаў на сайце Глобус Беларусі (руск.)