Караль II
Караль II | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
рум.: Carol al II-lea | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхай I | ||||||
Пераемнік | Міхай I | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
15 кастрычніка 1893[1][2][…] |
||||||
Смерць |
4 красавіка 1953[1][2][…] (59 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | Курця-дэ-Арджэш | ||||||
Род | House of Hohenzollern-Sigmaringen (Romania)[d] | ||||||
Бацька | Фердынанд I | ||||||
Маці | Марыя Эдынбургская[d] | ||||||
Жонка | Зізі Ламбрына[d][4], Алена Грэчаская і Дацкая[4] і Magda Lupescu[d][4] | ||||||
Дзеці | Кэрал Ламбрына[d] і Міхай I | ||||||
Веравызнанне | Праваслаўе | ||||||
Партыя | |||||||
Манаграма | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ка́раль II (рум.: Carol al II-lea; 15 кастрычніка 1893, замак Пелеш, Сіная, Румынія — 4 красавіка 1953, Эштарыл, Партугалія) — кароль Румыніі з 8 чэрвеня 1930 па 6 верасня 1940 года, прадстаўнік дынастыі Гогенцолернаў-Зігмарынгенаў, маршал Румыніі (з 1930).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын караля Фердынанда, з юнацкасці быў вядомы эксцэнтрычнымі паводзінамі і скандальным ладам жыцця. Паводле сведчаннях сучаснікаў, пакутаваў ад прыяпізму, які штурхаў яго на «сексуальныя эскапады». Быў кароткачасова жанаты без ведама караля на прастачцы і меў ад гэтага шлюбу сына Мірчу Караля Ламбрына (1920—2006), які не быў прызнаны членам каралеўскай сям’і, аднак пазней, ужо пасля падзення манархіі, атрымаў у судзе права на прозвішча Гогенцолернаў-Зігмарынгенаў. У тым жа 1920 годзе Караль ажаніўся афіцыйна з прынцэсай Аленай Грэчаскай, ад гэтага шлюбу ў наступным годзе нарадзіўся сын Міхай. Але неўзабаве адбыўся новы скандал: кронпрынц быў пазбаўлены правы пераходу ў спадчыну прастола ў снежні 1925 года (эміграваў з палюбоўніцай Аленай Вольф, яна ж Лупеску; гэта жанчына мела вялікі ўплыў на Караля і засталася з ім да канца жыцця).
Пасля смерці бацькі (20 ліпеня 1927) у 1930 годзе вярнуўся ў Румынію, зрушыў 8-гадовага сына Міхая I і ўзыйшоў на прастол. У 1938 годзе ўсталяваў дыктатуру, забараніў палітычныя партыі і прафсаюзы. З яго санкцыі быў забіты лідар нацыяналістаў Карнеліу Кадрану. Прытрымліваўся прабрытанскай арыентацыі. Пазбавіўшыся брытанскай падтрымкі, быў вымушаны прызнаць Венскі арбітраж 1940 года і далучэнне Бесарабіі да СССР, неўзабаве пасля чаго быў зрынуты Іонам Антанеску і пакінуў краіну, а каралём ізноў стаў Міхай.
У 1947 годзе Караль і Алена Лупеску ажаніліся ў Бразіліі. У канцы таго ж года Румынію пакінуў і зрынуты Міхай, аднак ён не пажадаў сустракацца за мяжой з бацькам. Караль II памёр і быў пахаваны ў Партугаліі. Праз паўстагоддзя, у 2003 годзе, яго рэшткі былі перанесены ў Румынію, у Курця-дэ-Арджэш, дзе былі пахаваны іншыя румынскія каралі. На перапахаванні прысутнічала яго ўнучка, дачка Міхая.
Зноскі
- ↑ а б Carol II // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Lundy D. R. Carol II von Hohenzollern-Sigmaringen, King of Romania // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ а б в (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 15 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1893 годзе
- Нарадзіліся ў Сінаі
- Памерлі 4 красавіка
- Памерлі ў 1953 годзе
- Памерлі ў Эштарыле
- Кавалеры ордэна Зоркі Карагеоргія
- Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Virtuti Militari
- Кавалеры сярэбранага знака ордэна Virtuti Militari
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі
- Асобы
- Каралі румынскія
- Гогенцолерны-Зігмарынгены
- Філатэлісты Румыніі
- Пахаваныя ў Курця-дэ-Арджэш