Карасёва (возера)
Appearance
Карасёва | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 162,7[1] м |
Даўжыня | 0,5 (0,54[2]) км |
Шырыня | 0,39 (0,31[2]) км |
Плошча | 0,15 (0,121[3]) км² |
Аб’ём | каля 0,00028[2] км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 1,28 км |
Найбольшая глыбіня | 3,8[2] м |
Сярэдняя глыбіня | 2,2[4] м |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Карасё́ва — возера ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Нерайшанка, за 23 км у напрамку на ўсход ад горада Сянно, за 0,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Нярэйша.
Плошча паверхні возера 0,15 (0,121[3], 0,126[4]) км². Даўжыня 0,5 (0,54[2][4])км, найбольшая шырыня 0,39 (0,31[2][4]) км, даўжыня берагавой лініі 1,28 (1,45[2]) км. Найбольшая глыбіня 3,8[2] м, сярэдняя — 2,2[4] м. Аб’ём вады каля 0,28[2] млн м³.
Катлавіна возера круглаватай формы. Схілы катлавіны пераважна спадзістыя, вышынёй 4—8 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пераважна пясчаныя[2]. У паўднёвай частцы з возера выцякае ручай у Нерайшанку.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, плотка, лешч і іншыя віды рыб.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-36-37. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1981 год. (руск.)
- ↑ а б в г д е ё ж з і Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2. (руск.)
- ↑ а б Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 20 февраля 2007 г. № 220 «Об утверждении Республиканской комплексной схемы размещения рыболовных угодий»
- ↑ а б в г д Морфометрические параметры озёр Витебской области (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 489. — 522 с. — 10 000 экз.