Кармазінавы колер
Кармазінавы (#DC143C)
Кармазінавы | |
---|---|
![]() | |
HEX | DC143C |
RGB¹ (r, g, b) | (220, 20, 60) |
CMYK (c, m, y, k) | (0, 100, 60, 0) |
HSV² (h, s, v) | (348°, 91%, 86%) |
|
Кармазі́н, кармазі́навы колер (араб. араб. قرمزي kirmizi, ад قِرْمِز kirmiz — кермес, кашаніль) — цёмна-чырвоны колер, барвовы.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/84/Stanis%C5%82a%C5%AD_Antoni_%C5%A0%C4%8Duka._%D0%A1%D1%82%D0%B0%D0%BD%D1%96%D1%81%D0%BB%D0%B0%D1%9E_%D0%90%D0%BD%D1%82%D0%BE%D0%BD%D1%96_%D0%A8%D1%87%D1%83%D0%BA%D0%B0_%281735-40%29.jpg/220px-Stanis%C5%82a%C5%AD_Antoni_%C5%A0%C4%8Duka._%D0%A1%D1%82%D0%B0%D0%BD%D1%96%D1%81%D0%BB%D0%B0%D1%9E_%D0%90%D0%BD%D1%82%D0%BE%D0%BD%D1%96_%D0%A8%D1%87%D1%83%D0%BA%D0%B0_%281735-40%29.jpg)
Слова ўзыходзіць да санскрыцкага kr̥mi-jā — «з чарвяца здабытая» фарба, (параўн. літ.: kirmis «чарвяк»), арабскае qirmizī пазычылі цюркскія мовы (напр. крымскатат.: qırmızı «чырвоны») і раманскія: у сярэднявечнай лаціне cremesinus, у італьянскай carmisino. Адтуль яно і прыйшло ў іншыя еўрапейскія мовы, у тым ліку ў англійскую (crimson). У Вялікае Княства Літоўскае слова «кармазін» («тонкае сукно цёмна-чырвонага колеру») прыйшло разам з італьянскімі тканінамі. Францускае «carmin» мае тое ж паходжанне, што і «carmesin». У бальшыні кантэкстаў кармазінавы і кармінавы выступаюць як сінонімы[1].
Чырвоная фарба адпаведнага адцення выраблялася дубовага чарвяца з Міжземнамор’я, Паўднёвага Каўказа і Персіі[1].
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8f/Slanimo_pavieto_v%C4%97liava._Slonim_County_flag.png/220px-Slanimo_pavieto_v%C4%97liava._Slonim_County_flag.png)
На пісьме слова фіксуюцца з XVI стагоддзя: «Жупан чырвоны адамашкавы, кармазыноваю бурнатнаю кітайкаю падшыты» (1582). Але, відавочна, яго ўжывалі і раней. Таксама ён быў сінонімам статусу і заможнасці, старую багатую арыстакратыю называлі кармазінавай шляхтай. Гэтае ж адценне чырвані выкарыстоўвалася і на зямельных харугвах[1].
У праграмным артыкуле «Пра нашу літаратурную мову» (Узвышша, № 2, 1927) Уладзімір Дубоўка, заклікаючы ўзбагачаць яе словамі з гаворак, старабеларускай мовы і прафесійных арго, як прыклад прыводзіць акурат каляронімы[1]:
![]() |
Прыгледзьцеся, падумайце, — колькі пашыраных слоў маем мы? — Чырвоны, сіні, жоўты, блакітны, зялёны, шэры, белы: восем колераў. У апошнія часы пайшлі ў ход: пурпуровы, ліловы, пунсовы, рэдка — ірдзелевы і кармазынавы. Да чаго гэта вядзе? А да таго, што ў вершах і неба сіняе і вочы сінія, і туга сіняя і журба сіняя і… нямаведама што яшчэ сіняе… Або яшчэ які колер. А вось адценняў і няма, у той час, калі ў народнай мове гэтыя адценні ёсць. | ![]() |
У Насовіча, у С. Некрашэвіча і М. Байкова яшчэ «кармазыно́вы». Але літаратурная практыка, пачынаючы з 1920-х гадоў, аддала перавагу варыянту «кармазы́навы». Цяпер выкарыстоўваецца пераважна варыянт «кармазі́навы», хоць сустракаюцца і іншыя[1].
Кармазінавы колер выкарыстаны на стужцы Медаля за баявыя заслугі, заснаванага ў 2023 годзе Радай БНР[2].
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кармазінавы колер