Кароўчына (вадасховішча)
Выгляд
Кароўчына | |
---|---|
Каардынаты: 54°02′23,10″ пн. ш. 30°48′05,20″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Магілёўская вобласць, Дрыбінскі раён |
Плошча | 0,47 км² |
Аб'ём | 0,00142 км³ |
Найбольшая глыбіня | 8,6 м |
Сярэдняя глыбіня | 3 м |
Плошча вадазбору | 35 км² |
Упадаюць | рака Касінка |
Выцякаюць | рака Касінка |
Год напаўнення | 1981 |
Каро́ўчына — вадасховішча ў Дрыбінскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, на рацэ Касінка (прыток Басі), каля аграгарадка Кароўчына.
Вадасховішча створана ў 1981 годзе ў мэтах арашэння, рыбагадоўлі і добраўпарадкавання тэрыторыі. Плошча паверхні вадасховішча 0,47 км². Даўжыня 2,5 км, найбольшая шырыня 0,3 км. Найбольшая глыбіня дасягае 8,6 м, сярэдняя каля 3 м. Аб'ём вады ў вадасховішчы 1,42 млн м³. Плошча вадазбору 35 км². Ваганні ўзроўню вады на працягу года каля 3 м. Сярэдні шматгадовы сцёк 7,6 млн м³.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Каро́ўчына // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 195. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Каро́ўчына // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 498. — 522 с. — 10 000 экз.
- Каро́ўчына // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 90—91. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 12—13. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Могилёвская область. Таблица Е.1 — Общая характеристика водохранилищ // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 23 ліпеня 2020. (руск.)
- Могилёвская область. Таблица Е.2 — Морфометрические показатели и характерные уровни водохранилищ// Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 23 ліпеня 2020. (руск.)