Перайсці да зместу

Каспарс Дубра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Каспарс Дубра
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 20 снежня 1990(1990-12-20)[1][2] (33 гады)
Грамадзянства  Латвія
Рост 190 см
Вага 86 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Літва Панявежыс
Нумар 4
Маладзёжныя клубы
1998—2007 Латвія Сконта (Рыга)
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2011 Латвія Сконта (Рыга) 26 (5)
2008   Латвія Алімп (Рыга) 25 (2)
2009   Латвія Алімп (Рыга) 9 (1)
2012 Польшча Палонія (Бытам) 4 (0)
2012—2014 Латвія Вэнтспілс 80 (7)
2015—2017 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 25 (5)
2017—2018 Латвія РФШ (Рыга) 34 (4)
2019 Казахстан Іртыш (Паўладар) 12 (0)
2019—2022 Украіна Александрыя 57 (2)
2022—2023 Латвія РФШ (Рыга) 21 (0)
2023— Літва Панявежыс 10 (3)
Нацыянальная зборная[* 2]
2007—2010 Латвія Латвія (да 19) 8 (2)
2009—2012 Латвія Латвія (да 21) 10 (1)
2010— Латвія Латвія 60 (3)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 кастрычніка 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 кастрычніка 2023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каспарс Дубра (лат.: Kaspars Dubra; нар. 20 снежня 1990, Рыга) — латвійскі футбаліст, абаронца літоўскага клуба «Панявежыс» і нацыянальнай зборнай Латвіі.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў гуляць у футбол ва ўзросце сямі гадоў, як ігрок моладзевай каманды гуляў за акадэмію рыжскага «Сконта». У 2007 годзе быў пераведзены ў першую каманду тагачасным галоўным трэнерам Полам Эшвартам, але так і не з’яўвіўся на полі ў тым сезоне.

Перад пачаткам сезона 2008 Дубра быў аддадзены ў арэнду ў іншы клуб латвійскай Вышэйшай лігі, рыжскі «Алімп». За «Алімп» згуляў 25 матчаў за сезон і здолеў забіць двойчы. У 2009 вярнуўся назад у «Сконта», але згуляў толькі адзін матч, пасля чаго зноў быў аддадзены ў арэнду «Алімпу». Падчас другой арэнды згуляў 9 матчаў і забіў адзін гол.

У 2010 годзе стаў адным з некалькіх ігракоў «Алімпа», якія апынуліся ў «Сконта» дзякуючы новаму трэнеру клуба Аляксандру Старкову. Дубра здолеў пакінуць добрае ўражанне і зарабіў сабе месца ў стартавым складзе адразу пасля прыходу. З’яўляючыся адным з найлепшых абаронцаў у лізе на працягу сезона, ён правёў 19 матчаў і забіў 5 галоў за «Сконта», чым дапамог сваёй камандзе стаць чэмпіёнамі. У ліпені 2010 года ён быў прызнаны найлепшым іграком месяца, стаў адзіным абаронцам, які здолеў атрымаць гэтую ўзнагароду на працягу сезона. У канцы сезона ён быў уключаны ў склад сімвалічнай зборнай турніру. У лістападзе 2010 года знаходзіўся на праглядзе ў клубе англійскай Прэм’ер-лігі «Блэкпул».

У 2011 годзе Дубра прапусціў значны час з-за сур’ёзнай траўмы і здолеў вярнуцца на поле толькі ў канцы сезона, згуляў толькі 6 матчаў лігі. З 1 студзеня 2012 кантракт са «Сконта» скончыўся, і Каспарс накіраваўся на прагляд у клуб англійскай Прэм’ер-лігі «Вулверхэмптан Уондэрэрс». Пакінуў добрае ўражанне на трэнера «ваўкоў» Міка Макарці, але ў выніку бакі не здолелі дамовіцца аб кантракце.

У лютым 2012 года Дубра падпісаў кантракт з клубам Першай лігі Польшчы «Палонія» з Бытама тэрмінам на 1,5 гады. Аднак, за «Палонію» згуляў толькі ў 4 матчах лігі, пасля чаго ў ліпені 2012 года кантракт з польскім клубам быў скасаваны.

У ліпені 2012 года далучыўся клуба латвійскай Вышэйшай лігі «Вэнтспілс». У маі 2013 года забіў прыгожы гол у браму ліепайскага «Металурга», які прынёс «Вэнтспілсу» перамогу ў фінале Кубка Латвіі. Пазней Дубра двойчы стаў чэмпіёнам Латвіі разам з «Вэнтспілсам» (2013 і 2014), а ў сезоне 2014 быў таксама прызнаны найлепшым абаронцам чэмпіянату Латвіі.

У студзені 2015 года цікавасць да Дубры сталі праяўляць замежныя клубы, асабліва ўкраінскі «Металіст» і беларускі БАТЭ. Аднак, па выніку прагляду ў «Металісце» кантракт падпісаны не быў[3]. У выніку, Дубра адправіўся на перадсезонны збор у Турцыю разам з БАТЭ. 11 лютага 2015 года абаронца падпісаў кантракт з барысаўскім клубам[4].

Аднак, не здолеў прабіцца ў асноўны склад барысаўчан, дзе ў цэнтры абароны замацаваліся Дзяніс Палякоў і Няманя Мілунавіч. Толькі ў другой палове сезону 2015, калі Палякоў стаў выкарыстоўвацца на правым фланзе, стаў асноўным цэнтральным абаронцам БАТЭ.

Сезон 2016 распачаў у якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы барысаўчан, аднак у жніўні атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона, не гуляў таксама і ў першай палове 2017 года. У ліпені 2017, пасля аднаўлення ад траўмы, пакінуў БАТЭ па пагадненні бакоў[5].

Неўзабаве пасля зыходу з БАТЭ вярнуўся ў Латвію, стаўшы іграком клуба РФШ[6]. У 2018 годзе разам з камандай стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату краіны.

У студзені 2019 года пераехаў у Казахстан, папоўніўшы склад паўладарскага «Іртыша».

«Александрыя»

[правіць | правіць зыходнік]

У жніўні 2019 года перайшоў у «Александрыю», дзе замацаваўся ў аснове і пазней стаў капітанам каманды.

У сакавіку 2022 года вярнуўся ў РФШ. У ліпені 2023 стаў іграком літоўскага «Панявежыса».

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевыя зборныя Латвіі, а 17 лістапада 2010 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Латвіі ў таварыскім матчы супраць Кітая. Пасля доўгі час не выклікаўся ў зборную, вярнуўся ў галоўную каманду сваёй краіны ў маі 2014.