Дзяніс Аляксандравіч Палякоў
| | ||||||||||||||||||||||||||||
| Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
| Поўнае імя | Дзяніс Аляксандравіч Палякоў | |||||||||||||||||||||||||||
| Нарадзіўся |
17 красавіка 1991[1][2][…] (34 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||
| Грамадзянства |
|
|||||||||||||||||||||||||||
| Рост | 184 см[3] | |||||||||||||||||||||||||||
| Вага | 74 кг[4] | |||||||||||||||||||||||||||
| Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||||||||
| Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
| Клуб |
|
|||||||||||||||||||||||||||
| Нумар | 19 | |||||||||||||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
| Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
| Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Дзяніс Палякоў (нар. 17 красавіка 1991, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца мінскага «Дынама» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1991 годзе ў Мінску. Выхаванец СДЮШАР «Дынама» (першыя трэнеры Юрый Веніямінавіч Расолька і Аляксандр Яўгеньевіч Ляўковіч).
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 2007 годзе пачаў выступаць за дубль салігорскага «Шахцёра». За галоўную каманду дэбютаваў пры галоўным трэнеры Эдуардзе Малафееве 13 сакавіка 2010 года ў кубкавым чвэрцьфінале з «Нёманам». Хутка замацаваўся ў асноўным складзе на пазіцыі правага абаронцы.
10 снежня 2011 года было заключана пагадненне аб пераходзе Дзяніса Палякова ў барысаўскі БАТЭ[5]. У Барысаве спачатку гуляў як цэнтральны абаронца, але потым стаў асноўным правым абаронцам.
Пачатак сезона 2013 быў прапушчаны з-за траўмы, і толькі з чэрвеня футбаліст стаў трывала трапляць у асноўны склад. У другой палове 2013 года выступаў як цэнтральны абаронца, на гэтай пазіцыі чаргаваўся з Віталем Гайдучыкам і Ягорам Філіпенкам.
З пачатку сезона 2014 канчаткова замацаваўся ў цэнтры абароны барысаўчан. У другой палове сезона 2015, у сувязі з траўмай Максіма Жаўнерчыка, выкарыстоўваўся на пазіцыі правага абаронцы. У лістападзе 2015 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[6]. У пачатку сезона 2016 прапусціў шэраг матчаў з-за траўмы, пазней вярнуўся на пазіцыю цэнтральнага абаронцы.
У снежні 2017 года падпісаў кантракт з кіпрскім клубам АПОЭЛ да 2020 года[7]. У сезоне 2017/18 разам з АПОЭЛам стаў чэмпіёнам Кіпра. Аднак, не быў уключаны ў заяўку на еўракубкі на сезон 2018/19, і ў жніўні 2018 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з кіпрскім клубам[8].
Неўзабаве пасля зыходу з АПОЭЛа стаў трэніравацца з БАТЭ і ў выніку зноў стаў іграком барысаўскага клуба[9]. Спачатку знаходзіўся на лаўцы запасных, пазней стаў з’яўляцца ў стартавым складзе.
У снежні 2018 года перайшоў у клуб расійскай Прэм’ер-лігі «Урал»[10]. Выступаў у стартавым складзе каманды, у пачатку сезона 2019/20 заставаўся на лаўцы запасных, пазней вярнуў месца ў аснове. У сакавіку 2020 года пакінуў екацярынбургскі клуб[11].
Летам 2020 года меў прапановы ад розных беларускіх клубаў, аднак у выніку ў жніўні папоўніў склад алмацінскага «Кайрата»[12]. Неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе каманды, у сезоне 2020 дапамог ёй стаць чэмпіёна Казахстана, а ў 2021 годзе — выйграць бронзавыя медалі. У студзені 2022 года было афіцыйна абвешчана, што абаронца па заканчэнні кантракта пакідае «Кайрат»[13].
У лютым 2022 года стаў трэніравацца з «Астаной» і неўзабаве падпісаў пагадненне з клубам[14]. Разам з камандай стаў чэмпіёнам Казахстана.
У снежні 2022 года падпісаў кантракт на 1,5 гады з ізраільскім «Хапаэлем» з Хайфы[15].
У жніўні 2024 года стаў футбалістам мінскага «Дынама»[16].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 2010 годзе дэбютаваў за нацыянальную зборную, і толькі пасля гэтага быў запрошаны ў моладзевую зборную Беларусі, гуляў на чэмпіянаце Еўропы ў Даніі ўлетку 2011 года. Пасля гуляў таксама за алімпійскую зборную на Алімпійскіх гульнях 2012 у Лондане.
Спартыўныя дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён Беларусі (7): 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2010, 2011
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2015
- Уладальнік Суперкубка Беларусі (4): 2014, 2015, 2016, 2017
- У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (6): 2010, 2011, 2012, 2015, 2016, 2017
- Чэмпіён Кіпра: 2017/18
- Бронзавы прызёр моладзевага чэмпіянату Еўропы: 2011
- Чэмпіён Казахстана (2): 2020, 2022
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Казахстана: 2021
- Уладальнік Кубка Казахстана: 2021
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Denis Polyakov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Dzyanis Palyakow // FBref
- ↑ а б https://dynamo-brest.by/by/player/38-vysshaya-liga-2025/1240-denis-polyakov
- ↑ https://teams.by/denis-poiyakov/player-13/
- ↑ Денис Поляков перешел в БАТЭ за 600.000 долларов (руск.). champ.by (10 снежня 2011). Праверана 16 кастрычніка 2023.
- ↑ Денис Поляков продлил контракт с БАТЭ (руск.). football.by (7 лістапада 2015). Праверана 16 кастрычніка 2023.
- ↑ Поляков перешел в АПОЭЛ (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ АПОЭЛ объявил о расторжении контракта с Денисом Поляковым (руск.). football.by (3 жніўня 2018). Праверана 16 кастрычніка 2023.
- ↑ Денис Поляков вновь стал игроком БАТЭ (руск.). football.by (20 жніўня 2018). Праверана 16 кастрычніка 2023.
- ↑ "Урал" объявил о подписании контракта с Поляковым (руск.). football.by (25 снежня 2018). Праверана 16 кастрычніка 2023.
- ↑ Поляков покинул "Урал" (руск.). football.by (23 сакавіка 2020). Праверана 16 кастрычніка 2023.
- ↑ Денис Поляков подписал контракт с алматинским "Кайратом" (руск.). football.by (24 жніўня 2020). Праверана 16 кастрычніка 2023.
- ↑ «Кайрат» покинули Оганесян, Суюмбаев, Покатилов и Поляков (руск.). sports.ru (19 студзеня 2022). Праверана 16 кастрычніка 2023.
- ↑ Денис Поляков подписал контракт с "Астаной" (руск.). football.by (18 лютага 2022). Праверана 16 кастрычніка 2023.
- ↑ Футбол. Денис Поляков после чемпионства в Казахстане перешел в "Хапоэль" из Хайфы (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (22 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 23 снежня 2022. Праверана 23 снежня 2022.
- ↑ Да "бела-сініх" далучыўся Дзяніс Палякоў . dinamo-minsk.by (31 жніўня 2024). Праверана 31 жніўня 2024.
- Нарадзіліся 17 красавіка
- Нарадзіліся ў 1991 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
- Ігракі ФК БАТЭ
- Ігракі ФК АПОЭЛ
- Ігракі ФК Урал Екацярынбург
- Ігракі ФК Кайрат Алматы
- Ігракі ФК Астана
- Ігракі ФК Хапаэль Хайфа
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года