Перайсці да зместу

Кастаўе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кастаўе
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 156,3 м
Даўжыня 3,2 км
Шырыня 0,34 км
Плошча 0,65 км²
Аб’ём 0,00214 км³
Даўжыня берагавой лініі 6,98 км
Найбольшая глыбіня 4,8 м
Сярэдняя глыбіня 3,3 м
Гідралогія
Салёнасць 0,11 ‰
Празрыстасць 0,9 м
Басейн
Плошча вадазбору 5 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Кастаўе (Беларусь)
Кастаўе
Кастаўе
Кастаўе (Віцебская вобласць)
Кастаўе
Кастаўе
Map

Кастаўе́возера ў Віцебскім раёне ў басейне ракі Заходняя Дзвіна, за 28 км на паўночны ўсход ад Віцебска, за 6 км на поўнач ад вёскі Курына.

Плошча паверхні 0,65 км², даўжыня 3,2 км, найбольшая шырыня 0,34 км, даўжыня берагавой лініі 6,98 км. Найбольшая глыбіня 4,8 м, сярэдняя 3,3 м. Аб'ём вады ў возеры 2,14 млн. м³. Плошча вадазбору 5 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны стромкія, пясчаныя, вышынёй да 15 метраў. Берагавая лінія звілістая. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны возера. Месцамі (у канцах возера на захадзе і ўсходзе) берагі забалочаныя і сплавінныя. Дно плоскае, да глыбіні 1—1,5 м пясчанае, глыбей — выслана сапрапелем.
Возера Кастаўе эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць ручаі і выцякае ручай у Заходнюю Дзвіну. Возера зарастае слаба. Прыбярэжная расліннасць перарывістай палосай распаўсюджваецца на адлегласці 5—15 м ад берага.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, язь, плотка, верхаводка, краснапёрка, лінь і іншыя віды рыб.

Каля возера размешчаны база адпачынку і паляўніча-рыбалоўная база.

  • Рачэўсскі А. М. Кастаўе // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 23, 58, 65. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)