Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (Лебедзева)
Выгляд
Каталіцкі храм | |
Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса | |
---|---|
![]() | |
54°18′48″ пн. ш. 26°42′15″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Аграгарадок | Лебедзева |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Епархія | Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
Дэканат | Маладзечанскі дэканат |
Будаўніцтва | 2010 |
Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса — мураваны каталіцкі храм у аграгарадку Лебедзева Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца на цэнтральнай плошчы вёскі па вуліцы Савецкай, 40.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f2/Lebiedzieva%2C_Rynak%2C_Narad%C5%BEe%C5%84nia._%D0%9B%D0%B5%D0%B1%D0%B5%D0%B4%D0%B7%D0%B5%D0%B2%D0%B0%2C_%D0%A0%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA%2C_%D0%9D%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B4%D0%B6%D1%8D%D0%BD%D1%8C%D0%BD%D1%8F_%281900%29.jpg/220px-Lebiedzieva%2C_Rynak%2C_Narad%C5%BEe%C5%84nia._%D0%9B%D0%B5%D0%B1%D0%B5%D0%B4%D0%B7%D0%B5%D0%B2%D0%B0%2C_%D0%A0%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA%2C_%D0%9D%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B4%D0%B6%D1%8D%D0%BD%D1%8C%D0%BD%D1%8F_%281900%29.jpg)
Першы касцёл у паселішчы быў збудаваны ў 1476 годзе. У 1847 годзе быў збудаваны новы драўляны касцёл.
Ля вытокаў адраджэння рэлігійнага жыцця мясцовай парафіі, пасля атрымання Беларуссю незалежнасці ў 1991 годзе, стаяў ксёндз Эдмунд Даўгіловіч-Навіцкі[1]. У 2008 годзе быў пабудаваны новы мураваны касцёл на месцы колішняга драўлянага[2]. Касцёл быў асвячоны 18 верасня 2010 года архібіскупам Мінска-Магілёўскім Тадэвушам Кандрусевічам. Побач з касцёлам перад асвячэннем быў усталяваны дубовы крыж[3].
Пробашчы
[правіць | правіць зыходнік]У парафіі калісьці служыў вядомы ксёндз Міхал Сапоцька[4].
- Андрэй Сцяцкевіч
- Уладзімір Русак
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (Лебедзева) на сайце Catholic.by (бел.)
- Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (Лебедзева) на сайце Глобус Беларусі (руск.)