Перайсці да зместу

Касцёл Святога Іосіфа (Руда Яварская)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каталіцкі храм
Касцёл Святога Іосіфа
53°24′16″ пн. ш. 25°06′25″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія Каталіцызм
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Стан дзейнічае
Map

Касцёл Святога Іосіфа — драўляны каталіцкі храм у вёсцы Руда Яварская Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці, помнік архітэктуры драўлянага дойлідства.

Касцёл пабудаваны ў 1936 годзе. Быў асвечаны 10 жніўні 1937 года. Пасля прыходу савецкай улады ў канцы верасня 1939 года касцёл быў перададзены праваслаўным вернікам. Царква існавала ў гэтым будынку з 1939-га па 1976 год. У 1976 годзе памяшканне касцёла-царквы было аддадзена для патрэбаў мясцовага калгаса — пад склад.

Будынак вернуты каталіцкім вернікам у 1989 годзе[1].

Кампазіцыя ўключае прамавугольныя зрубы бабінца, асноўнага аб’ёму, пяціграннай алтарнай часткі з сакрысціямі. Вертыкальнай дамінантай з’яўляецца пабудаваная над бабінцам чацверыковая вежа-званіца з шатровым дахам. Над пальмавым дахам алтарнай часткі — шатровая вежачка на чацверыковам барабане. Унутры пры ўваходзе — хоры на 4 слупах і лесвіца[2].

Зноскі