Касцёл Святога Міхаіла Арханёла (Ашмяны)
Касцёл | |
Касцёл Міхала Арханёла | |
---|---|
54°25′24,36″ пн. ш. 25°56′09,14″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Ашмяны | Ашмяны |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія | Гродзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | неабарока[d] |
Архітэктар | Вацлаў Міхневіч |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Касцёл Міхала Арханёла — рымска-каталіцкі храм у цэнтральнай частцы Ашмян.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудаваны ў 1906 г. на месцы былога каталіцкага храма, з цэглы і каменя (будаўніцтва пачалося ў 1899 г.) па праекту Вацлава Міхневіча. Быў закрыты ў 1948 г. У савецкі час тут знаходзіліся фабрыка. Адкрыты ў 1989 г. Урачыстае асвячэнне званоў адбылося 28.1.1990 г. (з удзелам адміністратара Мінскай дыяцэзіі для католікаў Беларусі біскупа Тадэуша Кандрусевіча).
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры неабарока. 3-нефавая 2-вежавая базіліка з 5-граннай апсідай і бакавымі сакрысціямі. Мае ярусную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю. Цэнтральны аб’ём накрыты 2-схільным дахам, расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі ў пластычных ліштвах і фігурна прафіляваных нішах з пілястрамі ў прасценках, апяразаны складанапрафіляваным карнізам. Ніжэйшыя бакавыя нефы пад 1-схільнымі дахамі расчлянёны здвоенымі лучковымі аконнымі праёмамі ў агульных арачных ліштвах са здвоенымі пілястрамі ў прасценках. Галоўны фасад фланкіраваны высокімі 5-яруснымі шатровымі вежамі з лучковым шчытом і бакавымі валютамі паміж імі, у цэнтры вылучаны высокім рызалітам з 3-вугольным франтонам у завяршэнні і лучковым уваходным парталам. Бакавыя нефы на галоўным фасадзе таксама завершаны фігурнымі шчытамі з валютамі і вуглавымі пінаклямі. Фасады атынкаваны. Унутры нефы перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Памяць: Ашмян. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / [Уклад. А.Р.Каранеўскі. - Мн.: БЕЛТА, 2003. - 686 с.