Конрад Мягі
Конрад Мягі | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Konrad Vilhelm Mägi |
Дата нараджэння | 1 лістапада 1878[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 жніўня 1925[1][2][…] (46 гадоў) |
Месца смерці | |
Паходжанне | эстонец |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | пейзаж, партрэт |
Мастацкі кірунак | экспрэсіянізм |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Конрад Вільгельм Мягі (эст.: Konrad Vilhelm Mägi, 1 лістапада 1878, Тартумаа, Эстонія — 15 жніўня 1925, Тарту, Эстонія) — эстонскі мастак, майстар краявідаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Конрад нарадзіўся 1 лістапада 1878 года ля Тарту. Пачаў вучыцца ў Тарту на курсах малявання Таварыства нямецкіх рамеснікаў. У 1903 годзе паступіў у Цэнтральнае вучылішча тэхнічнага малявання імя Штыгліца ў Санкт-Пецярбургу, але вымушаны быў перапыніць вучобу з-за ўдзелу ў рэвалюцыйных падзеях 1905 года. Лета 1906 года мастак правёў на Аландскіх астравах, маляўнічая прырода якіх натхніла яго на стварэнне пейзажаў.
У 1907 годзе Мягі пераехаў у Парыж, а ў перыяд з 1908 па 1910 гады мастак знаходзіўся ў Нарвегіі, адкуль зноў з’ехаў у сталіцу Францыі. У 1910 годзе ўпершыню пазнаёміў Эстонію са сваімі працамі, даслаўшы з Нарвегіі некалькі карцінаў, як «Нарвежскі пейзаж з хвояй», «Нарвежскі пейзаж» і іншыя.
У 1912 годзе вярнуўся на радзіму ў Эстонію. Лета 1913 і 1914 гадоў правёў на востраве Саарэмаа, дзе дарэчы намаляваў карціну «Марская капуста». Мягі быў адным з заснавальнікаў і натхняльнікаў Тартускага мастацкага таварыства «Палас» (эст.: Pallas), а затым — і мастацкай школы пад тым жа назвай. Вучань — Крысцьян Тэдэр.
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- Медалём Конрада Мягі ўзнагароджваецца штогод лепшы жывапісец Эстоніі.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Maastik. 1920-1921
-
Sügismaastik. 1915-1917
-
Norra maastik. 1908-1910
-
Obersdorfi maastik. 1922-1923
Зноскі
- ↑ а б Konrad Vilhelm Mägi // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Kuznetsov S. Konrad Mägi // Mägi, Konrad // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2018. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T053121
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Конрад Мягі на Вікісховішчы |
- Конрад Мягі Архівавана 2 красавіка 2011.
- Віртуальны музей Архівавана 16 лютага 2013.