Крупскі
Выгляд
Крупскі (польск.: Krupski, руск.: Крупский, укр.: Крупський, літ.: Krupskis) — прозвішча. Жаночая форма -- Крупская.
Прозвішча, напэўна, паходзіць ад тапоніма тыпу Крупа -- паселішча адкуль родам або якім валодалі продкі цяперашніх асоб з прозвішчам Крупскі. У сваю чаргу ад прозвішча ўтвораны шэраг айконімаў.
Сярод вялікай колькасці Крупскіх ёсць некалькі шляхецкіх родаў, якія ўжывалі розныя гербы, у тым ліку Крупскія герба «Корчак», а таксама Крупскія гербаў «Леўарт», «Шэліга», «Копач», «Леў II» і іншых, сярод іх род маскоўскага паходжання, нашчадкі князя Андрэя Курбскага, якіх таксама часам скажона пісалі Крупскімі.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Адам Крупскі (1706—1748) — беларускі і літоўскі філосаф, каталіцкі святар, езуіт.
- Аляксандр Іванавіч Крупскі (1875—1943) — прафесар, акушэр-гінеколаг, дэпутат Цэнтральнай Рады УНР.
- Аляксандр Канстанцінавіч Крупскі (нар. 1960) — заслужаны майстар спорту, чэмпіён Еўропы і чэмпіён СССР.
- Аляксандр Кірылавіч Крупскі (1845—1911) — прафесар, хімік-тэхнолаг, сапраўдны стацкі саветнік.
- Антоні Крупскі (1889—1948) — прафесар Цюрыхскага ўніверсітэта, ветэрынар.
- Віктар Іосіфавіч Крупскі (1921—2000) — Герой СССР, палкоўнік, савецкі лётчык.
- Ежы Крупскі (1472—1548) — польскі дыпламат, ваявода белзскі, каралеўскі радца, уладальнік паселішча Крупэ і заснавальнік замка «Крупэ».
- Іван Лазаравіч Крупскі (1926—1983) — Герой Сацыялістычнай Працы.
- Мікалай Крупскі (нар. 1919) — брыгадны генерал Польшчы.
- Міхаіл Аляксандравіч Крупскі (1902—1975) — прафесар, інжынер-контрадмірал ВМФ, пляменнік Н. К. Крупскай.
- Павел Філіповіч Крупскі (1924—1943) — Герой СССР, дэсантнік (ваенная разведка), сяржант.
- Станіслаў Крупскі (1839—1900) — польскі пісьменнік і ўрач.
- Чэслаў Урбанавіч Крупскі — дзяржаўны дзеяч міжваеннай Польшчы.
- Язэп Крупскі (нар. 1934) — беларускі мастак.
- Ян Крупскі (нар. 1924) — альпініст, горны выратавальнік.
- Ян Непамуцэн Казімеж Крупскі (1799—1856) — заснавальнік польскай стэнаграфіі, пісьменнік, журналіст.
- Януш Крупскі (1951—2010) — польскі гісторык, дзяржаўны дзеяч.
- Яраслаў Крупскі (нар. 1969) — польскі футбаліст, трэнер.
Айконімы
[правіць | правіць зыходнік]- Крупскі — пасёлак у Крупскім раёне Мінскай вобласці.
- Крупскі — хутар у Гулькевічскім раёне Краснадарскага края Расіі.
- Крупскі — хутар у Сальскім раёне Растоўскай вобласці Расіі.
Іншае
[правіць | правіць зыходнік]- марка «Крупскі» — вытворчасць крупы і цукру ў Дняпры ва Украіне.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Крупскі раён — раён Мінскай вобласці Рэспублікі Беларусь.
- Крупскі пасялковы савет
- Крупскі Млын — гміна і вёска ў Тарнагурскім павеце Сілезскага ваяводства Польшчы.
- Крупскі Востраў — вёска ў Красныстаўскай гміне Краснастаўскага павета Люблінскага ваяводства Польшчы.
- Востраў Крупскай — востраў архіпелага Паўночнай Зямлі ў Таймырскай Даўгана-Ненецкай акрузе Краснаярскага краю Расіі.
Спіс значэнняў слова або словазлучэння са спасылкамі на адпаведныя артыкулы. Калі вы трапілі сюды з іншага артыкула Вікіпедыі, можаце вярнуцца і ўдакладніць спасылку, каб яна вяла да пэўнага артыкула. |