Крысціян Поўльсен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Крысціян Поўльсен
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Крысціян Багер Поўльсен
Нарадзіўся 28 лютага 1980(1980-02-28)[1][2][…] (44 гады)
Грамадзянства Сцяг Даніі Данія
Рост 182 см
Вага 76 кг
Пазіцыя апорны паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1985—1995 Сцяг Даніі Аснес
1995—1996 Сцяг Даніі Хольбек
Клубная кар’ера[* 1]
1997—2000 Сцяг Даніі Хольбек 82 (13)
2000—2002 Сцяг Даніі Капенгаген 56 (11)
2002—2006 Сцяг Германіі Шальке 04 111 (3)
2006—2008 Сцяг Іспаніі Севілья 62 (4)
2008—2010 Сцяг Італіі Ювентус 49 (1)
2010—2011 Сцяг Англіі Ліверпул 12 (0)
2011—2012 Сцяг Францыі Эвіян 24 (0)
2012—2014 Сцяг Нідэрландаў Аякс 54 (1)
2014—2015 Сцяг Даніі Капенгаген 16 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2001—2012 Сцяг Даніі Данія 92 (6)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 снежня 2016.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Крысціян Б'ёрнсхёй Поўльсен (дацк.: Christian Bjørnshøj Poulsen; нар. 28 лютага 1980, Аснес, Данія) — былы дацкі футбаліст, паўабаронца нацыянальнай зборнай Даніі.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Сваю футбольную кар’еру распачаў у сваім родным горадзе Аснес, з якога транзітам праз футбольны клуб «Хольбек» патрапіў у склад «Капенгагена». Амаль адразу Крысціян узяў на сябе лідарскую ролю ў клубе, пасля таго як сваю кар’еру ў клубе скончыў нарвежскі паўабаронца Столе Сольбакен.

«Шальке 04»[правіць | правіць зыходнік]

Пасля чэмпіянату свету 2002 Поўльсен перашоў у склад нямецкага клуба «Шальке 04». Сума трансферу склала 7 млн еўра, што было рэкордам продажу для дацкага клуба. Крысціян без цяжкасцей прыжыўся ў клубе, што не ў малай ступені было звязана з тым, што яго напарнік па зборнай Эбэ Сан таксама гуляў за нямецкі клуб.

«Севілья»[правіць | правіць зыходнік]

У 2006 годзе Крысціян пераехаў у Іспанію, каб гуляць за клуб з поўдня гэтай краіны «Севілью». Дэбютаваў за клуб у матчы за Суперкубак Еўропы, дзе севільскія футбалісты былі мацней за ігракоў «Барселоны».

«Ювентус»[правіць | правіць зыходнік]

Капітан зборнай Даніі ўлетку 2008 года быў набыты «Ювентусам» за 9,75 млн еўра. У адсутнасць траўмаванага Крысціяна Дзанеці, Поўльсен стаў асноўным цэнтральным паўабаронцам клуба.

«Ліверпул»[правіць | правіць зыходнік]

12 жніўня 2010 года было абвешчана аб пераходзе Крысціяна ў «Ліверпул». Сума трансферу склала 4,5 мільёны еўра.

«Эвіян»[правіць | правіць зыходнік]

31 жніўня 2011 года дэбютант французскай Лігі 1 клуб «Эвіян» абвясціў, што заключыў з дацкім паўабаронцам кантракт[3].

«Аякс»[правіць | правіць зыходнік]

22 жніўня 2012 года амстэрдамскі «Аякс» абвясціў аб дамоўленасці па пераходзе Поўльсена ў склад чырвона-белых. На наступны дзень Крысціян падпісаў з клубам двухгадовы кантракт, які разлічаны на два сезоны.

«Капенгаген»[правіць | правіць зыходнік]

У сезоне 2014/15 зноў выступаў за «Капенгаген», з якім выйграў Кубак Даніі. З лета 2015 года знаходзіўся без клуба. У снежні 2016 года афіцыйна абвясціў аб завяршэнні кар’еры[4].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

За зборную Даніі правёў 92 матчы, забіў 6 мячоў. У жніўні 2012 года Крысціян абвясціў аб рашэнні спыніць выступы за зборную[5].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Клубныя[правіць | правіць зыходнік]

«Капенгаген»

«Шальке 04»

«Севілья»

«Аякс»

Асабістыя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Christian Poulsen // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Christian Poulsen // FBref.com
  3. Кристиан Поульсен перейдет в «Эвиан». eurosport.ru
  4. Экс-хавбек «Ливерпуля» и «Ювентуса» Поульсен завершил карьеру. by.tribuna.com
  5. Christian Poulsen stopper på landsholdet Архівавана 5 верасня 2012.. dbu.dk

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]