Крыцкі політэхнічны ўніверсітэт
Выгляд
Крыцкі політэхнічны ўніверсітэт | |
---|---|
грэч. Πολυτεχνείο Κρήτης | |
Арыгінальная назва | грэч. Πολυτεχνείο Κρήτης |
Заснаваны | 1977 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Крыт |
Сайт | tuc.gr |
Крыцкі політэхнічны ўніверсітэт (грэч. Πολυτεχνείο Κρήτης) — грэчаская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай на востраве Крыт.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Першыя студэнты былі прыняты ў 1984 годзе. Мэтай установы з'яўляецца правядзенне навуковых даследаванняў, прадастаўленне праграм бакалаўрыяту і магістратуры па сучасным інжынерным навукам, а таксама развіццё сувязей з прамысловасцю.
Універсітэт займае высокае месца сярод грэчаскіх універсітэтаў з пункту гледжання прадукцыйнасці даследаванняў, фінансавання даследаванняў, навуковых публікацый і цытаванняў.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Школа вытворчай інжынерыі і менеджменту
- Школа мінеральна-сыравіннай інжынерыі
- Школа электронікі і камп'ютэрнай тэхнікі
- Школа хімічнай і экалагічнай інжынерыі
- Школа архітэктуры
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх