Крыштаф Шыдлавецкі
Кшыштаф Шыдлавецкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Krzysztof Szydłowiecki | |||||||
| |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мацей Джавіцкі[d] | ||||||
Пераемнік | Пётр Таміцкі[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мацей Джавіцкі[d] | ||||||
Пераемнік | Ян Хаенскі[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Камянецкі[d] | ||||||
Пераемнік | Анджэй Тэнчынскі[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1467 ці 15 лістапада 1466[1] |
||||||
Смерць |
30 снежня 1532[2] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Шыдлавецкія[d] | ||||||
Бацька | Станіслаў Шыдлавецкі[d] | ||||||
Маці | Соф’я з Газдікава[d] | ||||||
Жонка | Сафія Таргавіцкая | ||||||
Дзеці | Сафія, Альжбета, Крысціна | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кшыштаф Шыдлавецкі (польск.: Krzysztof Szydłowiecki; 1467, Шыдловец — 29 снежня 1532, Кракаў) — дзяржаўны дзеяч Каралеўства Польскага, падскарбі надворны каронны ў 1507—1510, кашталян сандамірскі з 1509, падканцлер каронны з 1511, канцлер вялікі каронны з 1515, староста генеральны кракаўскі з 1515, ваявода кракаўскі у 1515—1527, кашталян кракаўскі з 1527. Староста серадзскі, навакорчынскі, гастынінскі, сахачаўскі і лукаўскі[3], граф шыдлавецкі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын Станіслава і Ганны (з роду Лебедзь), брат Мікалая.
Кіраваў знешняй палітыкай Польскай дзяржавы ў перыяд кіравання Жыгімонта I Старога. Быў прыхільнікам Габсбургаў і стварэння антытурэцкай лігі. Уступіў у Ордэн Дракона і атрымаў ад імператара Максіміліяна I герб «Адрованж» і тытул графа.
У 1515 годзе сумесна з біскупам Пятром Таміцкім распрацаваў пагадненне з Габсбургамі, што прывяло да сустрэчы трох манархаў у Вене, якая адбылася ў тым жа годзе. Быў палітычным праціўнікам каралевы Боны. Ініцыятар чатырохгадовага перамір’я з Альбрэхтам Гогенцолернам, заключанага 5 красавіка 1521 года.
У 1514 годзе за 10 тысяч флорынаў набыў горад Апатаў, дзе ў касцела Святога Марціна і быў пахаваны. Скульптурнае надмагілле Кшыштафа Шыдлавецкага выканана ў майстэрні Барталамеа Берэчы пры ўдзеле Джавані Чыні і ўпрыгожана знакамітым бронзавым барэльефам.
Сярод іншых дзеячаў свайго часу намаляваны на карціне Яна Матэйкі «Прускі амаж».
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жонкай Крыштафа каля 1512 года стала Сафія з Таргавіска (? — 1556). Меў з ёй дачок:
- Сафію (каля 1513—1551), другую жонку вялікага кароннага гетмана Яна Амора Тарноўскага;
- Крысціну, жонку зембіцкага князя Іагана;
- Альжбету (1533—1562), жонку літоўскага канцлера Мікалая Радзівіла Чорнага.
Крыштаф быў апошнім мужчынскім прадстаўніком роду Шыдлавецкіх. Пасля яго смерці асноўныя маёнткі роду, у тым ліку і Шыдловец, праз шлюб дачкі Альжбеты перайшлі ў род Радзівілаў.
Зноскі
- ↑ Українська Вікіпедія — 2004.
- ↑ Urzędnicy centralni i nadworni Polski XIV-XVIII wieku / пад рэд. A. Gąsiorowski — Kórnik: Biblioteka Kórnicka, 1992. — С. 54. — 220 с. — ISBN 83-85213-04-X
- ↑ Urzędnicy województwa krakowskiego XVI—XVIII wieku. Spisy. / Oprac. Stanisław Cynarski i Alicja Falniowska-Gradowska. — Kórnik, 1990. — S. 97. (польск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Słownik biograficzny historii powszechnej do XVII stulecia / red. Kazimierz Lepszy. — Warszawa: Wiedza Powszechna, 1968. (польск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Шидловецкий, Христофор // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Генеалогія Шыдлавецкіх Архівавана 5 сакавіка 2016.
- Падканцлеры каронныя
- Канцлеры вялікія каронныя
- Ваяводы кракаўскія
- Кашталяны кракаўскія
- Кашталяны сандамірскія
- Старосты кракаўскія
- Нарадзіліся ў 1467 годзе
- Нарадзіліся 15 лістапада
- Нарадзіліся ў 1466 годзе
- Нарадзіліся ў Мазавецкім ваяводстве
- Нарадзіліся ў Кракаве
- Памерлі 30 снежня
- Памерлі ў 1532 годзе
- Памерлі ў Кракаве
- Пахаваныя ў Свентакшыскім ваяводстве
- Шыдлавецкія
- Асобы
- Падскарбіі надворныя каронныя