Крэўшчына
Выгляд
Крэ́ўшчына — лясны масіў у Смаргонскім раёне каля в. Крэва. Размешчаны на поўдні Ашмянскага ўзвышша. Плошча 2,4 тыс. га. Пераважаюць яловыя лясы (58 %) чарнічнага, кіслічнага і імшыстага тыпаў. Больш за 10 % ялова-грабава-кіслічных і ялова-грабава-арляковых дуброў, 13,6 % — асіннікаў, больш за 12 % — бярэзнікаў, 3,4 % — хвойнікаў. Ландшафт прыдатны для адпачынку і турызму.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кревщина // Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 4.: Картография — Миноговые / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2007. — 768 с. — ISBN 978-985-11-0385-6