Культурныя расліны
Культурныя расліны (агракультуры) — расліны, якія гадуюцца чалавекам для атрымання харчовых прадуктаў, кармоў у сельскай гаспадарцы, лекаў, прамысловага і іншага сыравіны і іншых мэт.
Паводле восьмага выдання Міжнароднага кодэкса наменклатуры культурных раслін у наш час прызнаюцца тры катэгорыі культурных раслін: сорт, грэкс (толькі для Архідных) і група[1].
Культурныя расліны атрыманы з дзікіх шляхам гібрыдызацыі, селекцыі ці геннай інжынерыі. Падчас пошуку дзікіх раслін для ператварэння іх у культурныя і выкарыстання ўзнікла вучэнне аб цэнтры паходжання культурных раслін. У 1926—1939 гадах М. І. Вавілаў абагульніў накопленыя веды і вылучыў сем асноўных цэнтраў паходжання культурных раслін. У адрозненне ад дэкаратыўных відаў, культурныя расліны не маюць натуральных арэалаў.
Класіфікацыя культурных раслін
[правіць | правіць зыходнік]- Дэкаратыўныя (ружа)
- Збожжавая і хлебная трава (рыс, кукуруза, пшаніца)
- Бабовыя (фасоля, соя)
- Крухмаланосныя (бататы, бульба)
- Цукраносныя (цукровы бурак)
- Алейныя (сланечнік)
- Кудзелістыя
- Бахчавыя (кавуны)
- Агароднінныя (таматы, кроп)
- Пладовыя расліны (ананасы, какосы)
- Стымулюючыя і наркатычныя (чай, кофе, мак)
Зноскі
- ↑ International code of nomenclature for cultivated plants. — Scripta Horticulturae. — International Society for Horticultural Science (ISHS), 2009. — Vol. 151. — 204 p. — ISBN 978-90-6605-662-6. Архівавана 13 жніўня 2011.