Курчы (род)
Выгляд
Курчы | |
---|---|
Герб «Радван» | |
Краіна паходжання | Каралеўства Польскае, Вялікае Княства Літоўскае |
Першы з роду | Даніла Сямёнавіч Курч |
Курчы (польск.: Kurczowie) — шляхецкі род гербаў «Радван» і «Курч», прадстаўнікі якога займалі дзяржаўныя і ваенныя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім.
Валодалі маёнткамі на тэрыторыі сучаснай Беларусі (Сянно, Валеўка, Уснач, Бераставіца, Вусце).
Паходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Паходзілі з Гарадзенскага павета. Першы вядомы прадстаўнік роду — каралеўскі шляхціц Даніла Сямёнавіч Курч (XVI стагоддзе).
Найбольш вядомыя прадстаўнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Марцін Курч (?—1602) — ваявода дорпацкі, жанаты з Соф'яй Сапегай, сястрой канцлера Льва Сапегі.
- Яўстах Курч (?—1647) — кашталян віцебскі
- Стэфан Курч (?—1702) — ваявода берасцейскі, маршалак Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
- Сцяпан Іосіфавіч Курч (1850—1906) — генерал-маёр, вайсковы цэнзар Віленскай ваеннай акругі, камандуючы 50-й пяхотнай брыгадай
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пазднякоў В. Курчы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 171. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.