Перайсці да зместу

Марцін Курч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марцін Курч
Герб «Радван»
Герб «Радван»
1-ы ваявода дорпацкі
з 10 сакавіка 1600
Пераемнік Тэадор Дажбог Карнкоўскі[d]
маршалак гаспадарскі
12 лістапада 1585 — 1589
Папярэднік Якуб Свірскі[d]
староста фелінскі[d]
1-ы войскі віцебскі[d]
16 ліпеня 1570 — 12 лістапада 1585
Пераемнік Андрэй Жылінскі[d]
староста адзельскі[d]

Смерць 1602(1602)
Род Курчы
Бацька Даніла Сямёнавіч Курч
Жонка Апалонія Корсак, Соф’я Сапега
Дзеці Яўстах, Леў, Марына, Багдана, Ганна, Раіна, Міхал, Ян, Станіслаў, Тарэза, Марына
Грамадзянства
Бітвы

Марцін Данілавіч Курч (? — пасля 26 лютага 1602) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Войскі віцебскі з 1578, маршалак гаспадарскі ў 15851589, ваявода дорпацкі з 1600 года.

З 1560 года як ротмістр удзельнічаў у Інфлянцкай вайне 1558—1582. У 1567 годзе наглядаў за будаўніцтвам замка ва ўрочышчы Сарыца ў Віцебскім ваяводстве. Пад камандаваннем Рамана Сангушкі ўдзельнічаў у пераможнай бітве пад Чашнікамі 21 чэрвеня 1567 і ва ўзяцці Улы ў 1569 годзе. У 15801582 гадах ваяваў пад Вялікімі Лукамі і Псковам.

За ваенныя заслугі атрымаў урады старосты адзельскага (1576) і фелінскага (1586).

Валодаў маёнткамі ў Гарадзенскім (Уснар), Лідскім, Новагародскім, Ваўкавыскім паветах.

Сын каралеўскага двараніна Данілы Сямёнавіча Курча.

Жанаты двойчы: першы раз з Апалоніяй Корсак, дачкой полацкага гараднічага Васіля Міхайлавіча Корсака, а другі раз з Соф’яй Сапегай, дачкой Івана Іванавіча Сапегі і сястрой канцлера Льва Сапегі.

Пакінуў дзяцей Яўстаха, Льва, Марыну, Багдану, Ганну, Раіну, Міхала, Яна, Станіслава, Тарэзу і Марыну.

Зноскі