Кшыштаф Занусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кшыштаф Занусі
польск.: Krzysztof Zanussi
Дата нараджэння 17 чэрвеня 1939(1939-06-17)[1][2][…] (84 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Месца працы
Прафесія сцэнарыст, кінапрадзюсар, кінарэжысёр, пісьменнік
Узнагароды
IMDb ID 0953130
tor.com.pl/blog,31
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кшыштаф Пій Занусі (польск.: Krzysztof Pius Zanussi; нар. 17 чэрвеня 1939, Варшава, Польшча) — польскі кінарэжысёр.

З’яўляецца мастацкім кіраўніком польскага творчага аб’яднання TOR. Атрымаў шэраг узнагарод і прэмій, уключаючы прэмію «Давід Данатэла» (італ.: David di Donatello), нацыянальную кінапрэмію Італіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вывучаў фізіку ў Варшаўскім універсітэце (Uniwersytet Warszawski) і філасофію ў Кракаўскім універсітэце (Uniwersytet Jagielloński).

З 1958 года пачаў здымаць аматарскія фільмы, якія атрымалі некалькі прэмій. Поспех натхніў Кшыштафа паступіць на рэжысёрскі факультэт Лодзінскій кінашколы, якую ён скончыў ў 1966 годзе. Дыпломны фільм Занусі — «Смерць правінцыяла» (Death Of A Provincial, 1966) — атрымаў прэмію на МКФ ў Венецыі і гран-пры на МКФ ў Манхайме (1967).

Пасля гэтага рэжысёрская дзейнасць Занусі вызначаецца надзвычайнай плённасцю: кожны год выходзіць па адной альбо дзве карціны кінамастака. Поўнаметражныя ленты чаргуюцца з телевізійнымі. У сваіх фільмах праз даследванне нораваў і паводзін сучаснай польскай інтэлігенцыі Занусі абазначае складаныя экзістэнцыяльныя праблемы, вырашэнне якіх выносіцца на суд гледача.

З 1974 па 1983 год Кшыштаф Занусі займаў пасаду намесніка старшыні Саюза польскіх кінематаграфістаў.

Зараз выкладае ў варшаўскім Калегіюме Цывітас (Collegium Civitas), на факультэце радыё і тэлебачання імя Кшыштафа Кеслёўскага, а таксама на факультэце журналістыкі і паліталогіі Варшаўскага ўніверсітэта.

К.Занусі неаднакратна наведваў Беларусь, у тым ліку ў якасці ганаровага госця Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».

Літаратурная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар кніг «Пра мантаж аматарскага кіно» (1968), «Размовы пра аматарскае кіно» (1968), мемуарнай працы «Час паміраць» (1997). Выдаў некалькі зборнікаў кінасцэнарыяў.

Сябра Таварыства польскіх пісьменнікаў.

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 1969 — Структура крыстала / Struktura kryształu (у савецкім пракаце «Размышление»). Прэмія «Срэбны кондар» за сцэнарый і прэмія за найлепшы дэбют МКФ ў Мар дэль Платэ '70, прэмія МКФ ў Вальядалідзе '70, прэмія польскай кінакрытыкі «Варшаўская Сірэна» '70, спец. прыз журы МКФ ў Панаме’70, прэмія МКФ ў Каломба '70
  • 1970 — Сямейнае жыццё / Życie rodzinne
  • 1970 — Горы ў прыцемках / Góry w zmierzchu
  • 1971 — За сцяной / Za ścianą. Прэмія МКФ ў Сан-Рэма '71, прэмія Камітэта Радыё і Тэлебачання '72
  • 1971 — Роля / Rola / Die Rolle, ФРГ
  • 1972 — Гіпотэза / Hipoteza
  • 1973 — Ілюмінацыя / Iluminacja
  • 1974 — Забойства ў Катамаунце / Zabójstwo w Catamount, ЗША — ФРГ
  • 1975 — Квартальная справаздача / Bilans kwartalny. Прэмія МКФ ў Заходнем Берліне '75
  • 1975 — Начное дзяжурства / Nachtdienst, сумесна з Э.Жэброўскім, ФРГ
  • 1977 — Ахоўныя колеры / Barwy ochronne. Прэмія «Залаты казярог» МКФ ў Тэгеране '77, Гран-пры Нацыянальнага кінафестывалю ў Гданьску '77
  • 1977 — Гонар Брыгіты / Brigitte Horney, ФРГ
  • 1977 — Лекцыя па анатоміі / Lekcja anatomii / Anatomische Stunde, ФРГ
  • 1977 — Дом жанчын / Haus der Frauen, ФРГ
  • 1978 — Спіраль / Spirala
  • 1979 — Дарогі сярод начы / Drogi pośród nocy / Wege in der Nacht, ФРГ
  • 1980 — Канстанта / Constans. Прэміі МКФ ў Каннах '80 і Панаме '81, Нацыянальнага кінафестывалю ў Гданьску '80
  • 1980 — Кантракт / Kontrakt
  • 1981 — Спакуса / Versuchung, ФРГ — Францыя — Швейцарыя
  • 1981 — З далёкай краіны: Папа Ян Паўла II / Da un paeso lontano: Papa Giovanni Paolo II, Італія — Вялікабрытанія
  • 1982 — Імператыў / Imperative, ФРГ-Франция. Прэмія МКФ ў Венецыі '82
  • 1982 — Недаступная, ФРГ
  • 1983 — Сіняя барада / Sinobrody / Blaubart, ФРГ — Швейцарыя
  • 1984 — Год спакойнага сонца / Rok spokojnego słońca, Польшча — Заходні Берлін — ЗША. Прэмія МКФ ў Венецыі '84
  • 1985 — Парадыгма / Paradygmat, ФРГ
  • 1988 — Дзе б ня быў… / Gdzieśkolwiek jest.., Польшча — ФРГ
  • 1988 — Заможнасць (?) / Stan posiadania. Гран-пры МКФ ў Страсбургу '90
  • 1990 — Напалеон, Марыя Валеўская / Napoleon, Maria Walewska, телесерыял
  • 1991 — Жыццё за жыццё / Życie za życie, Польшча — Заходні Берлін
  • 1991 — Сёняшняя Расія / Rosja dzisiejsza, дак., Германія — Францыя — Расія — Польшча
  • 1992 — Дотык рукі / Dotknięcie ręki, Польшча — Вялікабрытанія
  • 1992 — Працяглая размова з птахам / Długa rozmowa z ptakiem
  • 1996 — Галоп / Cwał
  • 1997 — Брат нашага Бога / Brat naszego Boga
  • 1997—2000 — Нядзельныя аповеды / Opowieści weekendowe, цыкл фільмаў для тэлебачання
  • 1997 — Апошні круг / Ostatni Krąg
  • 1998 — Лінія затрымання (?) / Linia opóźniająca
  • 1999 — Няпісаныя правілы / Niepisane prawa
  • 2000 — Схаваныя скарбы / Skarby ukryte
  • 2000 — Жыццё, як смяротная хвароба, якая пераносіцца палавым шляхам / Życie, jako śmiertelna choroba przenoszona drogą płciową. Гран-пры XXII Маскоўскага міжнароднага кінафестывалю — Залаты Св. Георгій.
  • 2002 — Дадатак / Supplement
  • 2005 — Персона нон грата / Persona non grata
  • 2007 — Чорнае сонца / Il Sole Nero
  • 2008 — Сэрца на далоні / Serce na dłoni

Зноскі

  1. Krzysztof Zanussi // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Krzysztof Zanussi // The Fine Art Archive — 2003.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]