Collegium Civitas
Collegium Civitas | |
---|---|
Заснаваны | 1997 |
Рэктар | Станіслаў Моцэк |
Рэктар | Stanisław Mocek[d][1] |
Студэнты | 2 000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Варшава |
Юрыдычны адрас |
пл. Дэфіляд 1, 00-901 г. Варшава, Польшча |
Сайт | civitas.edu.pl |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Collegium Civitas — польская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Варшаве.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Калегіум быў створаны па ініцыятыве навукоўцаў з Інстытута палітычных даследаванняў Польскай акадэміі навук і працуе пад эгідай пяці інстытутаў са сферы сацыяльных навук ПАН.
У першы год сядзіба вучэльні размяшчалася на вул. Смалюхоўскага. У наступныя гады вучэльня размяшчалася ў будынку на вул. Марыі Казімеры 31 на Марымонт (частка лекцый праходзіла тады ў Доме літаратуры на Кракаўскім прадмесці 87/89). Пазней (у 2000-2003 гады) вучэльня знайшла сваё месца ў больш буйным будынку на вул. Навуковай 5/7 на Влохах. З 2003 года калегіум размешчаны на 12 паверсе Палаца культуры і навукі.
Вучэльня прапануе праграмы навучання на польскай і англійскай мовах і двухмоўныя праграмы ў шасці абласцях:
- Журналістыка і новыя СМІ
- Кіраванне і маркетынг
- Псіхалогія і коучынг
- Бяспека і аналіз інфармацыі
- Міжнародныя адносіны і дыпламатыя
- Сацыялогія, культура, мастацтва
Ступень бакалаўра і магістра ў Collegium Civitas (больш за 70 спецыяльнасцей і спецыялізацый) можна арымаць па 4 напрамкам:
- Упраўленне (І ступень)
- Сацыялогія (І і ІІ ступені)
- Міжнародныя адносіны (І і ІІ ступені)
- Журналістыка і новыя СМІ (І ступені)
Адукацыйная прапанова таксама ўключае ў сябе магчымасць атрымання ступеня МВА, доктарскай ступені, удзел у курсах і семінарах, а таксама заняткі ва ўніверсітэце трэцяга веку і дзіцячым каледжы.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Collegium Civitas
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
- ↑ https://radon.nauka.gov.pl/dane/profil/58bdce52-e319-4ebc-8565-cf242318e51c Праверана 17 верасня 2022.
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.